РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 65
Церам
назоўнік | мужчынскі род
У старажытнай Русі: высокі багаты дом у выглядзе вежы. || памяншальная форма: церамок. || прыметнік: церамны.
Цераспалосіца
назоўнік | жаночы род
Размяшчэнне зямельных участкаў адной гаспадаркі палосамі ўперамежку з чужымі ўчасткамі. || прыметнік: цераспалосны.
Церассядзелак
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і пасак (у 3 знач.).
Церассядзельнік
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і пасак (у 3 знач.).
Цернасліва
назоўнік | жаночы род
Пладовае дрэва або куст, натуральны гібрыд цёрна і слівы, а таксама салодкія сінявата-чорныя плады гэтага дрэва. || прыметнік: цернаслівавы.
Церні
назоўнік
Пра калючыя расліны, а таксама калючкі на іх (устарэлае і кніжнае).

2. пераноснае значэнне: Цяжкасці, пакуты, якія сустракаюцца на жыццёвым шляху каго-н.
Церніца
назоўнік | жаночы род
Прылада, якой труць лён, каноплі.
Церпкі
прыметнік
Кіславата-даўкі, аскомісты. Церпкае віно. || назоўнік: церпкасць.
Церушыцца (церусіцца)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Сыпацца, пакрысе рассыпацца. З шчылін столі церушыўся пясок.

2. Ісці, імжэць (пра дробны снег, дождж).
Церушыць (церусіць)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пераціраць, здрабняць што-н. сухое.

2. Прымушаць што-н. сыпацца, падаць. Ц. соль на хлеб.

3. Ісці, імжэць (пра дробны снег, дождж). || назоўнік: церушэнне.
2009–2019. Беларусь, Менск.