РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 65
Цеціва
назоўнік | жаночы род
1. Вяроўка, струна, якая сцягвае канцы лука.

2. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах (спецыяльны тэрмін). Ц. лучковай пілы.

3. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступкаў (спецыяльны тэрмін).
Цецярук
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая птушка атрада курыных. || прыметнік: цецеруковы.
Цеча
назоўнік | жаночы род
1. Пранікненне вадкасці цераз шчыліну, прабоіну.

2. Дзірка, прабоіна, праз якую працякае вадкасць куды-н.
Цечка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Перыяд палавой актыўнасці ў самак млекакормячых.
Цешча
назоўнік | жаночы род
Жончына маці. || прыметнік: цешчын.
Цешыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Адчуваць радасць, задавальненне. Ц. дасягнутымі поспехамі.

2. Радавацца, весяліцца. Цешыліся дарослыя і дзеці, чуліся песні.

3. Забаўляцца, гуляць. Дзіця ц. новай цацкай.

4. Суцяшаць, абнадзейваць сябе. Людзі цешыліся думкай аб лепшым будучым. || закончанае трыванне: пацешыцца.
Цешыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выклікаць радасць, задавальняць. Атрыманы ўраджай цешыў хлебароба.

2. Радаваць, весяліць. Усё, што здарылася, яго не цешыма, а засмучала.

3. Забаўляць. Ц. дзіця цацкамі.

4. Суцяшаць, абнадзейваць. Ц. сябе надзеяй на лепшае. || закончанае трыванне: пацешыць.
Цёзка
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Чалавек, які мае аднолькавае з кім-н. імя. Мы з ім цёзкі.
Цёк
назоўнік | мужчынскі род
Цячэнне, плынь. Цёкам цячы — моцна цячы.
Цёмна (цёмна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) цёмнага адцення, напр. цёмна-блакітны, цёмна-буры, цёмна-вішнёвы, цёмна-зялёны, цёмна-карычневы, цёмна-сіні, цёмнафіялетавы, цёмна-чырвоны, цёмна-шэры; 2) з цёмным (у 2 знач.) (у адпаведнасці са значэннем другой часткі складання), напр. цёмнааблічны, цёмнабароды, цёмнавалосы, цёмналісцёвы.
2009–2019. Беларусь, Менск.