РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 52
Чарвівець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца чарвівым. Грыбы чарвівеюць. || закончанае трыванне: зачарвівець, счарвівець і ачарвівець.
Чарвівы
прыметнік
Паточаны чарвямі, з чарвямі ўнутры. Ч. яблык. Ч. грыб. || назоўнік: чарвівасць.
Чарвіць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Адкладваць яйцы, пладзіць чарву (пра пчол).
Чарвяк
назоўнік | мужчынскі род
1. Беспазваночны паўзучы жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.

2. пераноснае значэнне: Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагардлівае).

3. пераноснае значэнне: У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць пачуццё, стан і пад., выражае пастаянства і пакутлівасць гэтага пачуцця, стану. Яго мучыў ч. нуды.

4. Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (спецыяльны тэрмін). Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк. Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі. Шаўкавічны чарзяк — вусень тутавага шаўкапрада. Замарыць чарвяка (размоўнае) — злёгку перакусіць, прагнаць голад. Карміць чарвей (размоўнае) — пра памёршага, закапанага. || памяншальная форма: чарвячок. || прыметнік: чарвяковы і чарвячны. Чарвячная перадача.
Чарга
назоўнік | жаночы род
1. Парадак, паслядоўнасць у руху каго-, чаго-н. Стаяць у чарзе за білетамі.

2. Чыё-н. месца ў такім парадку. Прапусціць сваю чаргу.

3. Людзі, якія размясціліся паслядоўна адзін за адным з якой-н. мэтай. У касу была вялікая ч.

4. Спіс асоб, якія павінны атрымаць што-н. у парадку чарговасці. Ч. на атрыманне кватэр.

5. Пэўная колькасць патронаў, выпушчаных кулямётам, аўтаматам за адзін прыём. Аўтаматная ч.Жывая чарга — чарга, якая патрабуе абавязковай прысутнасці ўсіх, хто заняў яе. Заняць чаргу — стаць або запісацца ў чаргу за чым-н. У сваю чаргу — са свайго боку; адпаведна.
Чаргавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Паслядоўна, па чарзе заменьвацца адно другім; перыядычна паўтарацца.

2. У лінгвістыцы, пра гукі: заканамерна замяняцца адзін другім у каранях або афіксах роднасных слоў або форм. || назоўнік: чаргаванне.
Чаргаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Паслядоўна зменьваць адно другім, размяшчаць адно за адным. Ч. работу з адпачынкам. || назоўнік: чаргаванне.
Чарговы
прыметнік
1. Наступны за папярэднім. Чарговае заданне. Ч. аўтобус будзе праз гадзіну.

2. Які адбываецца рэгулярна, у пэўнай паслядоўнасці. Чарговая сесія.

3. Які паўтараецца рэгулярна час ад часу. Чарговая сустрэча. || назоўнік: чарговасць.
Чардаш
назоўнік | мужчынскі род
Венгерскі народны танец, а таксама музыка ў рытме гэтага танца.
Чарка
назоўнік | жаночы род
1. Невялікая шкляначка, часта на ножцы, прызначаная для піцця спіртных напіткаў.

2. Спіртное; выпіўка (размоўнае). Ён ніколі не адказваўся ад чаркі. || памяншальная форма: чарачка. || прыметнік: чарачны. Глядзець у чарку (размоўнае іранічны сэнс) — любіць выпіць. Пад чаркай (быць) (размоўнае) — п'яным (быць). Заглядаць у чарку (размоўнае іранічны сэнс) — выпіваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.