РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 52
Чароўны
прыметнік
1. Надзвычайна прыгожы; які зачароўвае, захапляе. Чароўная дзяўчына. Чароўная музыка.

2. Які мае адносіны да чараў (у 1 знач.), казачны, таемны. Чароўная сіла. Чароўная папараць-кветка. || назоўнік: чароўнасць.
Чароціна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і чараціна.
Чароцісты
прыметнік
Парослы чаротам. Чароцістае балота.
Чарпак
назоўнік | мужчынскі род
1. Вялікая і глыбокая металічная лыжка, якой разліваюць страву, а таксама невялікая каструлька з ручкай; коўшык.

2. Частка землярыйнай машыны, механізма ў выглядзе каўша. || прыметнік: чарпаковы.
Чарпалка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Прылада, пасудзіна для чэрпання. Выліць з лодкі ваду чарпалкай.
Чарсцвець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца чэрствым (у 1 знач.), чарсцвейшым. Хлеб чарсцвее.

2. пераноснае значэнне: Станавіцца бяздушным, траціць чуласць, спагадлівасць. Людзі з цяжкім лёсам не чарсцвеюць душой. || закончанае трыванне: счарсцвець, учарсцвець, ачарсцвець і пачарсцвець. || назоўнік: чарсцвенне.
Чартапалох
назоўнік | мужчынскі род
Шматгадовая калючая расліна сямейства складанакветных з перыста-рассечаным лісцем і пурпурова-сінімі кветкамі. Каля паркана буяў ч. і палын. || прыметнік: чартапалохавы.
Чартаўшчына
назоўнік | жаночы род
1. зборны назоўнік: Паводле забабонных уяўленняў: усё тое, што звязана з нячыстай сілай.

2. пераноснае значэнне: Нешта неверагоднае, незразумелае, недарэчнае (размоўнае). Усю ноч вярзлася нейкая ч.
Чартоўскі
прыметнік
1. гл. чорт.

2. Пракляты, ненавісны, страшэнны.

3. Незвычайна моцны па ступені свайго праяўлення, непрыемны (размоўнае). Чартоўская пагода. Ч. характар.
Чартыхацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Лаяцца, памінаючы, чорта. || аднакратны дзеяслоў: чартыхнуцца. || назоўнік: чартыханне.
2009–2019. Беларусь, Менск.