РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 52
Чатырохразовы
прыметнік
Які адбываўся, паўтараўся чатыры разы. Чатырохразовае кармленне. Ч. чэмпіён. Чатырохразовая доза лякарства.
Чатырохскладовы
прыметнік
Які ў сваёй структуры мае чатыры склады. Чатырохскладовае слова (напр. па-ляў-ні-чы).
Чатырохсотгоддзе
назоўнік | ніякі род
1. Прамежак часу ў 400 гадоў.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася 400 гадоў таму назад. Ч. горада. || прыметнік: чатырохсотгадовы.
Чатырохсутачны
прыметнік
Які працягваецца чацвёра сутак, прызначаны на чацвёра сутак. Ч. паёк.
Чатырохтомнік
назоўнік | мужчынскі род
Які складаецца з чатырох тамоў. || прыметнік: чатырохтомны. Чатырохтомнае выданне.
Чатырохтысячны
прыметнік
1. лічэбнік: парадкавы лічэбнік да чатыры тысячы.

2. Які складаецца з чатырох тысяч адзінак. Ч. атрад.

3. Цаною ў чатыры тысячы.
Чатыры
лічэбнік
Лік, лічба і колькасць 4. || парадкавы лічэбнік: чацвёрты.
Чатырыста
лічэбнік
Лік і колькасць 400. || парадкавы лічэбнік: чатырохсоты.
Чаўкаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць пры жаванні, ядзе характэрныя гукі губамі і языком; есці, прыцмокваючы.

2. пераноснае значэнне: Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі; чвякаць. Гразь чаўкала пад ботамі. || назоўнік: чаўканне.
Чаўнок
назоўнік | мужчынскі род
1. Дэталь у ткацкім станку, якая мае форму чоўна, з пражай для пракладвання ўточнай ніткі.

2. Дэталь у швейнай машыне з двухніткавым швом, якая падае ніжнюю нітку. || прыметнік: чаўночны.
2009–2019. Беларусь, Менск.