РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 52
Чаўпці
дзеяслоў | зневажальнае | незакончанае трыванне
Гаварыць недарэчнасці, глупства, бязглуздзіцу; паўтараць; плесці адно і тое ж. Што ты чаўпеш?
Чаўпціся
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Не выходзіць з галавы, вярзціся. Не спаў, усю ноч нешта чаўплося.
Чаўрэць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Хірэць, марнець, станавіцца хваравітым, нядужым.
Чахарда
назоўнік | жаночы род
1. Гульня, у якой адны па чарзе скачуць цераз спіны другіх, якія стаяць на карачках.

2. пераноснае значэнне: Блытаніна, якая ўзнікае з-за пастаянных змен, перамяшчэнняў (размоўнае неадабральнае). Міністэрская ч. (частая змена міністраў).
Чахліць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Закрываць чахлом (у 1 знач.), чахламі. Ч. гарматы. || закончанае трыванне: зачахліць.
Чахлы
прыметнік
1. Які дрэнна, слаба расце (пра расліны); вялы, чэзлы.

2. Хваравіты, кволы. Чахлае дзіця. || назоўнік: чахласць.
Чахнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Дрэнна, слаба расці; сохнуць, вянуць. Ярына чахла без дажджу.

2. Станавіцца слабым, кволым, нядужым. Дзіця чахне на вачах. || закончанае трыванне: зачахнуць.
Чахнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Гучна стрэліць, ударыць і пад.
Чахнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Паступова астываць. || закончанае трыванне: ачахнуць. Печ ачахла. Настрой ачах (пераноснае значэнне).
Чахол
назоўнік | мужчынскі род
1. Покрыўка з тканіны або іншага матэрыялу, зробленая па форме якога-н. прадмета для захоўвання яго ад псавання, забруджвання і пад. Ч. на канапу.

2. Жаночае адзенне з непразрыстай тканіны, якое надзяваецца пад лёгкую, празрыстую сукенку. || памяншальная форма: чахольчык. || прыметнік: чахольны.
2009–2019. Беларусь, Менск.