РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 52
Чайны
прыметнік
Чайная ружа —гатунак ружы з кветкамі бледнажоўтага колеру.
Чайхана
назоўнік | жаночы род
Чайная ў Сярэдняй Азіі, Іране. || прыметнік: чайханны.
Чайханшчык
назоўнік | мужчынскі род
Уладальнік чайханы, а таксама той, хто абслугоўвае чайхану. || жаночы род: чайханшчыца. || прыметнік: чайханшчыцкі.
Чакальны
прыметнік
Звязаны з чаканнем; насцярожаны. Чакальная поза.
Чакальня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Пакой для чакання ў якой-н. установе.
Чакан
назоўнік | мужчынскі род
1. Штэмпель для выбівання відарысаў на паверхні металічных вырабаў (манет, медалёў і пад.).

2. Адбітак відарыса на паверхні металічнага вырабу; чаканка.

3. Слясарны інструмент у выглядзе зубіла, прызначаны для чаканкі.

4. Старажытная зброя ў выглядзе насаджанага на доўгае дзяржанне молата, што служыла таксама знакам начальніцкай годнасці.
Чакан
назоўнік | мужчынскі род
Птушка сямейства драздовых. Чорнагаловы ч. || прыметнік: чаканавы.
Чаканіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выбіваць на паверхні металічных вырабаў рэльефны адбітак або ўзор. Ч. манеты.

2. пераноснае значэнне: Выразна, рэзка аддзяляць адно ад аднаго (крокі, словы, гукі і інш.). Ч. крок. Ч. словы.

3. Апрацоўваць (краі заклёпачных швоў металічных вырабаў; спецыяльны тэрмін).

4. Абразаць ці абломваць верхавінкі сцябла або бакавых парасткаў для ўзмацнення плоданашэння і хутчэйшага паспявання; пасынкаваць (спецыяльны тэрмін). || закончанае трыванне: вычаканіць, адчаканіць, расчаканіць і прачаканіць. || назоўнік: чаканка і чаканенне.
Чаканка
назоўнік | жаночы род
1. гл. чаканіць.

2. Рэльефны адбітак, выкананы на металічным вырабе. Шабля, упрыгожаная чаканкай.

3. Апрацаваная паверхня металу, загладжанае шво, трэшчына і пад. (спецыяльны тэрмін).
Чаканны
прыметнік
1. Прызначаны для чаканкі (у 1 знач.). Ч. станок.

2. Выраблены шляхам чаканкі (у 1 знач.); упрыгожаны чаканкай (у 2 знач.).

3. пераноснае значэнне: Ясны, выразны, дакладны. Ч. крок. || назоўнік: чаканнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.