РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 78
Шатландка
назоўнік | жаночы род
Тканіна ў каляровыя клеткі.
Шатландцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Шатландыі. || жаночы род: шатландка. || прыметнік: шатландскі.
Шатраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Ачышчаць (зерне) ад абалонак перад тым, як малоць або пускаць на крупы. Ш. збожжа. || закончанае трыванне: сшатраваць. || назоўнік: шатраванне і шатроўка. || прыметнік: шатравальны. Шатравальная машына.
Шатровы
прыметнік
1. гл. шацёр.

2. Які мае форму шатра (у 2 знач.). Ш. купал. Шатровая званіца.
Шатун
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Рухомая дэталь, якая злучае поршань з валам рухавіка. || прыметнік: шатунны.
Шатун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Мядзведзь, які блукае зімой па лесе, а не спіць у берлагу. Мядзведзь-ш.
Шаты
назоўнік
1. Пышнае дарагое адзенне. Апрануцца ў ш.

2. пераноснае значэнне: Покрыва, тое, што пакрывае, укрывае каго-, што-н. Снегавыя ш. Пад шатамі дрэў.
Шатэн
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек з цёмна-русымі, каштанавымі валасамі. || жаночы род: шатэнка.
Шаўкавіна
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Шаўковае валакно, нітка. || прыметнік: шаўкавінны.
Шаўкавінка
назоўнік | жаночы род
Нітка, валасок шоўку.
2009–2019. Беларусь, Менск.