РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 78
Шашаль
назоўнік | мужчынскі род
Насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць скуры, футра, точаць дрэва і пад. Ш. патачыў шафу. || прыметнік: шашалевы.
Шашачніца
назоўнік | жаночы род
1. Дошка з клеткамі для гульні ў шашкі, шахматы.

2. Скрынка дпя шашак, шахмат.
Шашка
назоўнік | жаночы род
1. Брусок папярок распілаванага бервяна (спецыяльны тэрмін).

2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе колатых кавалкаў каменю пэўнай формы (спецыяльны тэрмін).

3. Кубік прасаванага выбуховага рэчыва, якое ўжыв. пры выбуховых работах (спецыяльны тэрмін). Тратылавая ш.

4. Вытачаны кружок для гульні ў шашкі.

5. Двухкаляровы ўзор у выглядзе квадрацікаў, што чаргуюцца адзін з другім. Паркет шашкамі. Вязанне ў шашку.Дымавая шашка (спецыяльны тэрмін) — каробка, напоўненая дымавой сумессю для стварэння дымавых завес. || прыметнік: шашачны.
Шашка
назоўнік | жаночы род
Ручная халодная зброя са злёгку загнутым клінком, якой сякуць або колюць.
Шашкі
назоўнік
Гульня белымі і чорнымі кружкамі (шашкамі ў 4 знач.) на дошцы ў 64 (рускія шашкі) або ў 100 клетак (міжнародныя шашкі), якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца знішчыць шашкі саперніка або пазбавіць яго магчымасці рабіць хацы. Гуляць у ш. || прыметнік: шашачны. Ш. столік.
Шашлык
назоўнік | мужчынскі род
Страва з кавалачкаў бараніны (радзей ялавічыны, свініны), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных разам з кольцамі цыбулі. || прыметнік: шашлычны.
Шашлычная
назоўнік | жаночы род
Сталовая, дзе гатуюць шашлыкі.
Шашні
назоўнік | размоўнае | неадабральнае
1. Інтрыгі, падкопы. Патаемныя ш. з бандытамі.

2. Любоўныя інтрыгі, сувязі. Завязала ш. з калегам па рабоце.
Шашок
назоўнік | мужчынскі род
Драпежны звярок сямейства куніц з каштоўным футрам, а таксама футра яго. || прыметнік: шашковы.
Шашыст
назоўнік | мужчынскі род
Ігрок у шашкі. || жаночы род: шашыстка. || прыметнік: шашысцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.