РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 78
Швабра
назоўнік | жаночы род
Мятла з мачалы, вяровак і пад., уробленых у калодку. || прыметнік: швабравы.
Швагер
назоўнік | мужчынскі род
Брат жонкі або муж сястры ці швагеркі.
Швагерка
назоўнік | жаночы род
Жончына сястра.
Швайка
назоўнік | жаночы род
Плоскае шыла, якім колюць свіней. || прыметнік: шваечны.
Швальня
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Кравецкая майстэрня.
Швартаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Прымацоўваць марское судна швартовамі да прычальных прыстасаванняў. || зваротны стан: швартавацца. || закончанае трыванне: прышвартаваць і адшвартаваць. || зваротны стан: прышвартавацца і адшвартавацца. || назоўнік: швартоўка і швартаванне. || прыметнік: швартоўны. Швартоўнае прыстасаванне.
Швартовы
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які мае адносіны да работ у час стаянкі судна на швартовых. Швартовае прыстасаванне.
Швартоў
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Канат, трос, якім прывязваецца марское судна да прычальных прыстасаванняў. Аддаваць швартовы (адвязваць судна ад прычала).
Швах
размоўнае | выказнік
Дрэнна, кепска. Наша справа ш.
Швачка
назоўнік | жаночы род
Жанчына, якая прафесійна займаецца шыццём.
2009–2019. Беларусь, Менск.