РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 78
Шаленства
назоўнік | ніякі род
1. Інфекцыйная хвароба, якая паражае цэнтральную нервовую сістэму, вадабоязь.

2. пераноснае значэнне: Крайняя ступень раздражнення, гневу. Прыйсці ў ш.
Шалець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Захворваць шаленствам (пра жывёлу).

2. Прыходзіць у крайняе раздражненне, гнеў або (пераноснае значэнне) бурна праяўляць сваё дзеянне, сілу. Ш. ад злосці. Шалее вецер.

3. Рабіць учынкі, пазбаўленыя разважлівасці, здаровага розуму. Ш. ад захаплення.Шалечь з раскошы (размоўнае) — перабіраць, капрызіць ад перанасычанага ўсім, забяспечанага жыцця. || закончанае трыванне: ашалець.
Шалёны
прыметнік
1. Хворы на шаленства (у 1 знач.). Ш. воўк.

2. Які страціў разважлівасць, цвярозы розум. Шалёная, што ты надумала рабіць!

3. пераноснае значэнне: Вялікай сілы, напружаны; нястрыманы ў пачуццях. Шалёная скорасць.

4. пераноснае значэнне: Неўтаймоўны, люты. Ш. характар.

5. пераноснае значэнне: Выпадковы, бязладны. Шалёная куля.Шалёныя грошы — грошы, якія лёгка дастаюцца і таму расходуюцца неэканомна. Шалёныя цэны (размоўнае) — вельмі высокія.
Шалёўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. шаляваць.

2. зборны назоўнік: Тонкія дошкі, якія ідуць на абшыўку драўляных пабудоў, а таксама абшыўка з такіх дошак. Пафарбаваць шалёўку.

3. Адна з такіх дошак.

4. Накладныя планкі вакол акна, дзвярэй. || прыметнік: шалёвачны.
Шалік
назоўнік | мужчынскі род
Паласа з тканіны або шарсцяных нітак для захутвання шыі. Цёплы ш.
Шалом
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і шлем (у 1 знач.: устарэлае).
Шалопаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Цяміць, разумець.
Шалудзівець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Станавіцца шалудзівым. || закончанае трыванне: зашалудзівець.
Шалудзівы
прыметнік | размоўнае
Са струпамі, каростай на скуры. Шалудзівае кацяня. || назоўнік: шалудзівасць.
Шалупайка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і шалупіна. Бульба з шалупайкамі.
2009–2019. Беларусь, Менск.