РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 78
Шаляніца
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
1. Безразважны чалавек, дзівак.

2. Дураслівы, свавольны чалавек.
Шалясцець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і шапацець. Шалясціць лісце на дрэвах. || назоўнік: шалясценне.
Шаман
назоўнік | мужчынскі род
Чараўнік, знахар у народаў, рэлігія якіх заснавана на кульце духаў, магіі. || жаночы род: шаманка. || прыметнік: шаманскі. Шаманскія заклінанні.
Шамацець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Шапацець, шумець; утвараць лёгкі шум, шорах, кратаючы што-н. Шамацела, ападаючы, лісце. Не шамаці паперай. || назоўнік: шамаценне.
Шамая
назоўнік | жаночы род
Прамысловая рыба сямейства карпавых.
Шамкаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Гаварыць невыразна, шапялявячы. Ш. бяззубым ротам. || назоўнік: шамканне.
Шамкі
назоўнік
Бразготкі, бомы. || прыметнік: шамковы.
Шамот
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Абпаленая да спякання гліна, а таксама вогнетрывалая цэгла з такой гліны. || прыметнік: шамотавы. Шамотавая цэгла.
Шампанскае
назоўнік | ніякі род
Пеністае вінаграднае віно, насычанае вуглякіслым газам.
Шампіньён
назоўнік | мужчынскі род
Ядомы шаравата-белы пласціністы грыб. || прыметнік: шампіньённы.
2009–2019. Беларусь, Менск.