РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 78
Шантаж
назоўнік | мужчынскі род
Непрыстойныя дзеянні, пагроза выкрыцця або паведамленне якіх-н. непажаданых звестак з мэтай вымагання чаго-н., а таксама ўвогуле пагроза, запалохванне чым-н. з мэтай стварыць выгадныя для сябе абставіны. || прыметнік: шантажны.
Шантажыраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Дамагацца чаго-н. у каго-н. шляхам шантажу.
Шантажыст
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца шантажом. || жаночы род: шантажыстка. || прыметнік: шантажысцкі.
Шантрапа
назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік | лаянкавае
Пусты, нікчэмны чалавек. Не вадзіся з усякай шантрапой.
Шанцаваць
дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Пра ўдачу ў чым-н. Яму шанцуе ў жыцці. || закончанае трыванне: пашанцаваць. || назоўнік: шанцаванне.
Шапавал
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і інш. рэчы.
Шапавальны
прыметнік
Звязаны з апрацоўкай шэрсці шляхам узбівання, разрыхлення яе.
Шапавальня
назоўнік | жаночы род
Майстэрня або памяшканне, дзе апрацоўваюць шэрсць для прадзення, валення.
Шапацець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Абзывацца шолахам, шумець чым-н. сухім або ўтвараць шолах, шум. Шапаціць чарот на беразе возера. Ніва шапаціць спелымі каласамі. || назоўнік: шапаценне.
Шапачка
назоўнік | жаночы род
1. гл. шапка.

2. Верхняя расшыраная частка чаго-н., што мае стрыжань, ножку і пад. Ш. грыба. || прыметнік: шапачкавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.