РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 41
Электрарухавік
назоўнік | мужчынскі род
Электрычная машына, якая пераўтварае электрычную энергію ў механічную.
Электрарухаючы
прыметнік
Электрарухаючая сіла — крыніца энергіі, якая выклікае і падтрымлівае электрычны ток у замкнутым ланцугу; велічыня, што характарызуе такую крыніцу.
Электрасамавар
назоўнік | мужчынскі род
Самавар, у якім вада награваецца электраэнергіяй.
Электрасон
назоўнік | мужчынскі род
Метад лячэння — сон, які выклікаецца ўздзеяннем на галаўны мозг слабага імпульснага электрычнага току.
Электрастанцыя
назоўнік | жаночы род
Электрычная станцыя —прадпрыемства, якое выпрацоўвае электрычную энергію.
Электрастатыка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Раздзел электрадынамікі, што вывучае ўзаемадзеянне электрычных зарадаў у адносна нерухомым стане і іх электрычнага поля. || прыметнік: электрастатычны.
Электратабло
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Шчыт з электрычнымі сігнальнымі сістэмамі інфармацыйнага прызначэння.
Электратранспарт
назоўнік | мужчынскі род
Транспарт, які працуе на электрычнай цязе. || прыметнік: электратранспартны.
Электратэрапія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Тое, што і электралячэнне. || прыметнік: электратэрапеўтычны.
Электратэхнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Спецыяліст па электратэхніцы.

2. Тое, што і электраманцёр.
2009–2019. Беларусь, Менск.