РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 41
Эканомія
назоўнік | жаночы род
1. Ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н. Змагацца за эканомію сыравіны. Навесці эканомію ў карыстанні электраэнергіяй.

2. Выгада, якая атрымліваецца пры ашчадным расходаванні чаго-н. Э. часу. Сотні мільёнаў рублёў эканоміі за год.
Эканомнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Быць вельмі эканомным.
Эканомны
прыметнік
1. Які ашчадна расходуе што-н. Эканомная гаспадыня. Эканомна (прыслоўе) расходаваць сена.

2. Сціплы ў расходах, які садзейнічае эканоміі (у 2 знач.). Э. ў пакупках.

3. Які патрабуе невялікіх затрат, дазваляе абысціся меншай колькасцю чаго-н.; эканамічны. Э. від рухавіка ўнутранага згарання. || назоўнік: эканомнасць.
Экасістэма
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Тое, што і экалагічная сістэма.
Экватар
назоўнік | мужчынскі род
Уяўная лінія, якая падзяляе зямны шар на паўночнае і паўднёвае паўшар'і, а таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць. || прыметнік: экватарыяльны. Э. пояс.
Эквівалент
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Нешта раўнацэннае іншаму, здольнае поўнасцю яго замяніць. || прыметнік: эквівалентны.
Эквівалентны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. гл. эквівалент.

2. Цалкам раўнацэнны чаму-н. у якіх-н. адносінах. Э. абмен. || назоўнік: эквівалентнасць.
Эквілібрыст
назоўнік | мужчынскі род
Цыркавы артыст, які займаецца эквілібрыстыкай. || жаночы род: эквілібрыстка.
Эквілібрыстыка
назоўнік | жаночы род
Жанр цыркавога мастацтва — жангліраванне, акрабатычныя практыкаванні пры няўстойлівым становішчы цела, напр. на канаце. Э. на канаце. Паэтычная э. (пераноснае значэнне). || прыметнік: эквілібрыстычны.
Экзальтаваны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Які знаходзіцца ў стане павышанай узбуджальнасці, прасякнуты экзальтацыяй. Э. чалавек. || назоўнік: экзальтаванасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.