РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 41
Экскаватаршчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто працуе на экскаватары. || жаночы род: экскаватаршчыца. || прыметнік: экскаватаршчыцкі.
Экскрэменты
назоўнік | спецыяльны тэрмін
Ператраўленая ежа ў выглядзе калу, мачы.
Экскурс
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Адступленне ад галоўнай тэмы для падрабязнага высвятлення пабочнага пытання. Э. у гісторыю роднага краю.
Экскурсавод
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст, які вядзе экскурсію і дае тлумачэнні. || жаночы род: экскурсаводка. || прыметнік: экскурсаводчы.
Экскурсант
назоўнік | мужчынскі род
Удзельнік экскурсіі. || жаночы род: экскурсантка. || прыметнік: экскурсант.
Экскурсія
назоўнік | жаночы род
1. Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай. Э. ў музей. Паехаць на экскурсію ў Мінск.

2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (размоўнае). || прыметнік: экскурсійны. Э. аўтобус. Э. сезон. Экскурсійнае бюро.
Экслібрыс
назоўнік | мужчынскі род
Па-мастацку аформлены кніжны знак, які наклейваецца на ўнутраным баку вокладкі кнігі і паказвае на прыналежнасць яе ўладальніку. || прыметнік: экслібрысны.
Экспазіцыя
назоўнік | жаночы род
1. Размяшчэнне якіх-н. прадметаў у пэўным парадку для агляду. Э. твораў мастака.

2. Уступная частка літаратурнага ці музычнага твора, у якой выкладаюцца матывы, што ў іх развіваюцца (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: экспазіцыйны.
Экспанаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Выставіць (выстаўляць) для агляду. || назоўнік: экспанаванне.
Экспанат
назоўнік | мужчынскі род
Прадмет, які выстаўляецца ў музеі або на выстаўцы для агляду. Музейны э. (таксама пераноснае значэнне: пра што-н. вельмі старое, даўнейшае; размоўнае жартаўлівае). || прыметнік: экспанатны.
2009–2019. Беларусь, Менск.