РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Як-небудзь
прыслоўе
1. Якім-н. чынам, так або інакш. Выйдзем як-небудзь са становішча.

2. Калі-небудзь у недалёкім будучым. Зайдзі да мяне як-небудзь.
Як-ніяк
прыслоўе
1. У нейкай меры, пэўным чынам. Я ж яшчэ магу як-ніяк стаяць на нагах.

2. у знач. пабочнае слова: Усё ж такі, Чаго нам быць у злосці, мы ж, як-ніяк, — радня.
Якабінец
назоўнік | мужчынскі род
1. Рэвалюцыянер-дэмакрат, член Вялікай французскай рэвалюцыі ў 18 ст.

2. Чалавек рэвалюцыйных перакананняў, вальнадумец (устарэлае). || прыметнік: якабінскі.
Яканне
назоўнік | ніякі род
У мовазнаўстве: вымаўленне ненаціскнога галоснага «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.
Якар
назоўнік | мужчынскі род
1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад. Стаяць на якары. Кінуць я. (стаць на якар). Аддаць я. (апусціць). Выбіраць якары (паднімаць). Зняцца з якара. Я. ратунку (пераноснае значэнне: апошні сродак ратунку, апошняя надзея).

2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спецыяльны тэрмін).

3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (размоўнае). || прыметнік: якарны.
Якасны
прыметнік
1. гл. якасць.

2. Высокай якасці, лепшы. Якасныя сталі. Я. рамонт. || назоўнік: якасць.
Якасць
назоўнік | жаночы род
1. Характерная адзінка, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ці з'яву ад другіх. Колькасць і я. Пераход да новай якасці.

2. Тая або іншая ўласцівасць, годнасць, ступень прыгоднасці каго-, чаго-н. Я. работы. Я. прадукцыі. Выдатная я. Высокія душэўныя якасці. У якасці каго-чаго, прыназоўнік з Р — як хто-, што-н. Прысутнічаць у якасці наглядальніка. || прыметнік: якасны. Якасныя змены. Якасныя адрозненні. Якасны прыметнік — у граматыцы: прыметнік, што абазначае якасць, уласцівасць прадмета.
Які
прыметнік | займеннік
1. пытальны і адносны. Абазначае пытанне пра якасць, уласціваць, прымету чаго-н. Якое сёння надвор'е? Не ведаю, якое сёння чысло.

2. клічны. Абазначае ацэнку якасці каго-, чаго-н., выражае захапленне, здзіўленне, абурэнне і пад. Я. сад! Якая бяда!Я. нягоднік.

3. Пры рытмічным пытанні ці ў рэпліцы ў адказ абазначае адмаўленне: ніякі, зусім не. Я. з яго паляўнічы? Ай, я. там зарабатак. Мала атрымалі.

4. неазнач. Тое, што і які-небудзь (у 1 знач.; размоўнае). Праз якую гадзіну пад 'едзе і бацька. Калі што якое (размоўнае) — калі здарыцца што-н. нечаканае, узнікнуць якія-н. цяжкасці, непрыемнасці. Які б ні быў (размоўнае) — які хочаш, любы; такі, які ёсць, калі іншага няма, іменна такі. Які-ніякі (размоўнае) — хоць які-небудзь, няхай нязначны, не надта добры. Якое-ніякое жыллё, а сваё. Які яшчэ? (размоўнае) — ужыв. ў знач. які для ўзмацнення пытання. Акучнік забраў Сяргей. — Я. яшчэ Сяргей?
Які-небудзь
займеннік
1. Той ці іншы. Вазмі якую-небудзь палку.

2. Не варты ўвагі, нязначны. Гэта ж дарагая рэч, а не якая-небудзь ламачына.

3. У колькасці не больш чым што-н. (размоўнае). Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць хвілін.
Якісьці (якісь)
займеннік
1. Невядома які, нейкі. Цябе пытаў я. чалавек.

2. Ужыв. пры характарыстыцы якіх-н. адмоўных з'яў ці якасцей. Хлопец расце якімсьці гультаём.
2009–2019. Беларусь, Менск.