РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 172
Ваколіца
назоўнік | жаночы род
1. Ускраіна населенага пункта. Выйсці за ваколіцу.

2. Тое, што размешчана вакол населенага пункта, наваколле. Пайшла погаласка па ўсёй ваколіцы. || прыметнік: ваколічны.
Вакольны
прыметнік
1. Размешчаны вакол. Вакольныя нівы.

2. Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху. Вакольная дорога.
Вакса
назоўнік | жаночы род
Мазь для чысткі скуранога абутку. || прыметнік: ваксавы і ваксенны.
Вакуум
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Стан вельмі разрэджанага газу пры нізкім ціску.

2. пераноснае значэнне: Поўная адсутнасць, востры недахоп чаго-н. Духоўны в. || прыметнік: вакуумны.
Вакханалія
назоўнік | жаночы род
1. звычайна У антычным свеце: свята ў гонар бога віна і весялосці Вакха.

2. пераноснае значэнне: Крайняя ступень беспарадку, разгульнага балявання. || прыметнік: вакханальны.
Вакханка
назоўнік | жаночы род
У антычным свеце: жрыца бога віна і весялосці Вакха, удзельніца вакханалій.
Вакцына
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Прэпарат для папераджальных лячэбных прышчэпак супраць заразных хвароб. || прыметнік: вакцынавы.
Вал
назоўнік | мужчынскі род
1. Доўгі высокі земляны насып. Крапасны в.

2. Высокая хваля. Дзевяты в. (самая моцная і небяспечная хваля ў часе марской буры, паводле старадаўніх уяўленняў — пагібельная для мараплаўцаў). Агнявы в. (пераноснае значэнне: пра вельмі моцны артылерыйскі абстрэл пазіцый, які паслядоўна перамяшчаецца). || прыметнік: вальны.
Вал
назоўнік | мужчынскі род
У эканоміцы: агульны аб'ём прадукцыі ў вартасным выражэнні, выпушчанай за які-н. пэўны перыад. Выканаць план па валу. || прыметнік: валавы. В. доход.
Вал
назоўнік | мужчынскі род
У механізмах: стрыжань, які круціцца. на апорах і перадае рух іншым часткам механізма. В. турбіны. || памяншальная форма: валік. || прыметнік: вальны.
2009–2019. Беларусь, Менск.