РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 172
Валун
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі камень—абломак горнай пароды. || прыметнік: валунны.
Валынка
назоўнік | жаночы род
Духавы народны музычны інструмент, зроблены з некалькіх трубак, устаўленых у скураны мяшок.
Валынка
назоўнік | жаночы род
Зацяжная справа; важданіна. Цягнуць валынку (марудзіць з ажыццяўленнем чаго-н.). В. з рэцэнзіяй.
Вальдшнэп
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і слонка. || прыметнік: вальдшнэпавы.
Вальера
назоўнік | жаночы род
Абгароджаная пляцоўка для ўтрымання жывёлы, птушак (у заапарку і пад.). || прыметнік: вальерны. Вальернае ўтрыманне звяроў.
Вальнадумец
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто вызначаецца вальнадумствам. || жаночы род: вальнадумка.
Вальнадумства
назоўнік | ніякі род
Крытычныя або негатыўныя адносіны да існуючых парадкаў [спачатку да рэлігіі]. || прыметнік: вальнадумны. В. настрой.
Вальс
назоўнік | мужчынскі род
Плаўны танец трохдольнага размеру, а таксама музыка ў рытме такога танца. || прыметнік: вальсавы.
Вальсавіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Танцаваць вальс. Лёгка в.
Вальтаж
назоўнік | мужчынскі род
Устарэлая назва напружання электрычнага току. || прыметнік: вальтажны.
2009–2019. Беларусь, Менск.