РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 172
Варта
безасабовая форма | выказнік
1. з інфінітывам: Неабходна, трэба, мае сэнс. Гэты фільм в. паглядзець. Над гэтым в. добра падумаць.

2. Па заслугах, так і трэба. Яму в., не трэба было так рабіць. З. з інфінітывам: У саставе складаных сказаў абазначае ўмову хуткага з'яўлення наступных падзей. В. задумацца, як нахлынуць успаміны. 0 Гэта нікуды не варта, куды гэта варта — вельмі дрэнна, непрыстойна.
Варта
назоўнік | жаночы род
1. Група людзей, прызначаная ахоўваць каго-, што-н. Паставіць варту.

2. Вартаванне, абавязкі па ахове чаго-н. Заступіць на варту.

3. Пункт вартавання, пост. Паставіць на варту. 0 Быць на варце — ахоўваць, абараняць што-н. На варце чаго (быць або стаяць; высокае) — ахоўваючы і абараняючы што-н. На варту чаго (высокае) — на абарону. Узяць над варту — арыштаваць. || прыметнік: вартавы. Вартавыя пункты. Пад аховай вартавых (назоўнік).
Вартаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ахоўваць, сцерагчы каго-, што-н. В. грамадскае дабро.

2. Падсцерагаць, чакаць паяўлення каго-, чаго-н. В. ліс.
Вартасць
назоўнік | жаночы род
1. Каштоўнасць, цана грашовага знака. Аблігацыя вартасцю ў дзесяць рублёў. 2, Кошт чаго-н. у грашовых адзінках. Вызначыць в. рэчы. 3. Колькасць грамадска неабходнай працы, затрачанай на вытворчасць тавару і ўвасобленай у гэтым тавары (спецыяльны тэрмін). Прыбавачная в. Спажывецкая в. Меновая в. Закон вартасці. || прыметнік: вартасны. Вартасныя паказчыкі.
Вартаўнік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які ахоўвае, вартуе што-н. Начны в. || жаночы род: вартаўніца. || прыметнік: вартаўніцкі.
Вартаўнічы
прыметнік
Прызначаны для вартаўніка. Вартаўнічая будка.
Варты
прыметнік
Які заслугоўвае чаго-н. або мае каштоўнасць. В. ўвагі. В. похвалы. Вопыт, варты пераймання. 0 Адзін другога варты (размоўнае) — пра людзей, якія ў аднолькавай ступені маюць адмоўныя якасці, рысы. Гроша ломанага не варты (размоўнае) — не мае ніякай вартасці, ніякага значэння. Не варты выедзенага яйца (размоўнае) — пра што-н. вельмі дробязнае, нікчэмнае. Нікуды не варты (размоўнае) — вельмі дрэнны.
Варушыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ледзь прыкметна рухацца. Ледзь варушылася лісце.

2. Кішэць, знаходзіцца ў хаатычным руху (пра вялікую колькасць каго-н.). Каля пня варушшіся мурашкі.

3. пераноснае значэнне: Займацца чым-н., актыўна дзейнічаць (размоўнае). Каб усё паспяваць зрабіць, трэба добра в.

4. пераноснае значэнне Праяўляцца, прабуджацца (размоўнае). Думкі пачынаюць в.

5. варушы(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (размоўнае). Но-о. гняды, варушыся! || закончанае трыванне: наварушыцца. || аднакратны дзеяслоў: варухнуцца, зварухнуцца і паварухнуцца. || назоўнік: варушэнне.
Варушыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Дакранаючыся да чаго-н., прыводзіць у рух. Вецер варушыць траву.

2. чым. Рухаць павольна, злёгку. В. губамі. В. мазгамі (пераноснае значэнне: разважаць, думаць; размоўнае жартаўлівае).

3. Злёгку разграбаць, пераварочваць. В. сена. || закончанае трыванне: разварушыць і паварушыць. || аднакратны дзеяслоў: варухнуць, зварухнуць і паварухнуць. Вухам не варухнуць (пераноснае значэнне: не звярнуць ніякай увагі на чые-н. словы, дзеянні і пад. і размоўнае). || назоўнік: варушэнне.
Варштат
назоўнік | мужчынскі род
1. Спецыяльна абсталяваны стол для ручной сталярнай, слясарнай і інш. работы. Слясарны в.

2. Стан для красён (размоўнае). || прыметнік: варштатны.
2009–2019. Беларусь, Менск.