РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 126
Гакнуць
дзеяслоў | размоўнае | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стукнуць з вялікай сілай. Г. абухом па бервяне.

2. Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з вялікай сілай, запалам, азартам (з захаваннем кіравання гэтых дзеясловаў). Гакнулі па тры кружкі піва. || незакончанае трыванне: гакаць. || назоўнік: гакакне.
Гала
назоўнік | ніякі род | размоўнае
1. Голае месца, чыстая прастора.

2. Цвёрды круглы ком зямлі, гліны. || прыметнік: галавы.
Галава
назоўнік | жаночы род
1. Верхняя частка цела чалавека (або жывёлы), якая складаецца з чарапной каробкі і твару (або морды жывёлы). Схіліць галаву ў знак павагі. Схапіцца за галаву (таксама пераноснае значэнне: жахнуцца). Біць па галаве (таксама пераноснае значэнне: даваць заўвагі за няправільныя дзеянні, учынкі). Нічога не прыходзіць у галаву каму-н. (не можа ні пра што думаць, засяродзіцца).

2. Адзінка падліку жывёлы. Сто галоў свіней.

3. пераноснае значэнне: Розум, свядомасць, развага. Чалавек з галавой. Цвярозая галава. У яго міністэрская галава (пра дзелавога, разважлівага чалавека). Эх, ты г., не ўцяміў простой рэчы... (іранічны сэнс пра някемлівага чалавека).

4. м., пераноснае значэнне Кіраўнік, начальнік. Усёй справе г. Гарадскі г. (устарэлае). Г. сям'і (старэйшы ў сям'і).

5. пераноснае значэнне: Перадавы атрад, пярздняя частка (спецыяльны тэрмін). Г. дэманстрацыйнай калоны.

6. Харчовы прадукт у форме шара, конуса. Г. сыру. Бедная галава — пра няшчаснага чалавека, які выклікае спагаду. Брацца (узяцца) за галаву (размоўнае) — 1) быць вельмі здзіўленым, уражаным чым-н.; 2) своечасова спахапіцца, зразумець. Брань (узяць) у галаву што (размоўнае) — многа думаць пра што-н. Валіць (перакладаць) з хворай галавы на здаровую (размоўнае неадабральнае) — пра звальванне віны на іншага. Вецер (гуляе) у галаве (размоўнае неадабральнае) — пра несур'ёзнага чалавека. Выкінуць з галавы каго-што (размоўнае) — перастаць думаць, забыцца пра каго-, што-н. Галава і два вухі (размоўнае неадабральнае) — пра нездагадлівага, прастакаватага чалавека. Галава як рэшата (размоўнае) — пра дрэнную памяць. Дайсці сваёй галавой (размоўнае) — самастойна разабрацца ў чым-н. Дурыць галаву (размоўнае неадабральнае) — збіваць з панталыку сваімі патрабаваннямі, капрызамі. Злажыць (скласці) галаву — загінуць у баі, памерці. Карана з галавы не зваліцца (не ўпадзе) (размоўнае) — гонар не будзе закранугы, аўтарытэт не будзе парушаны. Крукам (шастом) галавы не даетаць кому (размоўнае неадабральнае) — пра вельмі ганарыстага чалавека. Ламаць галаву над чым — напружана думаць (над вырашэннем якога-н. пытання, задачы). Лезці ў галаву (размоўнае) — неадетупна, назойліва ўзнікаць, з'яўляцца ў думках. Мець галаву (на плячах, на парку) (размоўнае неадабральнае) — быць талковым і разумным. На галаве (на галовах) хадзіць (размоўнае неадабральнае) — дурэць, сваволіць. На галаву (размоўнае неадабральнае) — у разліку на кожнага. Налажыць галавой (размоўнае) — запнуць. На сваю галаву (размоўнае) — сабе на клопат. На скрут (злом) галавы (размоўнае) — сгрымгалоў, без развал (бегчы, ехаць). Не знасіць галавы кому (размоўнае) — не мінуць пакарання, кары. Прынсці ў галаву (размоўнае) — з'явіцца, узнікнуць (пра план, намер і пад.). Прытуліць галаву (размоўнае) — знайсці прытулак дзе-н. Сам чорт галаву злоініць (размоўнае) — пра вялікі беспарадак дзе-н.; пра непраходнае месца, дарогу. Хоць кол на галаве чашы (размоўнае неадабральнае) — што ні рабі, што ні кажы (пра ўпартага чалавека). Як снег на галаву (размоўнае) — нечакана, раптоўна. || памяншальная форма: галоўка і галовачка. || прыметнік: галаўны. Г. мозг.
Галавакружны
прыметнік
1. Які зыклікае галавакружэнне. Галавакружная вышыня.

2. пераноснае значэнне: Надзвычайны, ашаламляльны. Г. поспех. || назоўнік: галавакружнасць.
Галавакружэнне
назоўнік | ніякі род
Хваравіты стан, пры якім страчваецца пачуццё раўнавагі і чалавеку здаецца, што ўсе прадметы вакол яго кружацца, хістаюцца. Г. ад малакроўя. Г. ад поспехаў (празмернае захапленне сваімі поспехамі, зазнайства ад поспехаў).
Галаваломка
назоўнік | жаночы род
Галаваломная загадка, задача. Задаць галаваломку каму-н.
Галаваломны
прыметнік
Вельмі складаны, цяжкі для разумення. Г. рзбус. || назоўнік: галаваломнасць.
Галаваногія
назоўнік | ніякі род
Клас марскіх малюскаў са шчупальцамі вакол рота (васьміногі, кальмары, каракаціцы і інш.).
Галаварэз
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Адчайны чалавек (пра сарвігалаву, бандыта і пац.).
Галавасты (галаваты)
прыметнік | размоўнае
1. З вялікай галавой. Галавастая рыба.

2. пераноснае значэнне: Здольны глыбока мысліць; разумны. || назоўнік: галавастасць і галаватасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.