РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 126
Галадаючы
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто галадае.
Галадоўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Галаданне, голад (у 2 знач.).
Галадранец
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае
Абадранец, бядняк. || жаночы род: галадранка.
Галадуха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Голад, галодны час. Аслабець з галадухі.
Галактыка
назоўнік | жаночы род
Зорная сістэма, да якой належыць Зямля. Наша Г. Іншыя галактыкі. || прыметнік: галактычны. Галактычныя туманнасці.
Галалёд
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і галалёдзіца. || прыметнік: галалёдны.
Галалёдзіца
назоўнік | жаночы род
Час, калі паверхня зямлі пакрыта ледзяной коркай без снегу, а таксама сама такая паверхня. || прыметнік: галалёдзічны.
Галандцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Галандыі (Нідэрландаў). || жаночы род: галандка. || прыметнік: галандскі.
Галанка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Жывёла (самка) галандскай пароды (карова, курыца).

2. Пакаёвая печ, звычайна кафельная.
Галаногі
прыметнік
1. Босы, з голымі нагамі (размоўнае).

2. Пра жывёл: з нагамі, не пакрытымі поўсцю, пер'ем. Г. страус.
2009–2019. Беларусь, Менск.