РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 126
Гамбургер
назоўнік | мужчынскі род
Бутэрброд з вялікай мясной катлетай, а таксама сама такая катлета.
Гамеапат
назоўнік | мужчынскі род
Урач, спецыяліст па гамеапатыі.
Гамеапатыя
назоўнік | жаночы род
Метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў здаровага чалавека прыметы гэтай хваробы. || прыметнік: гамеапатычны. Гамеапатычная доза (вельмі малая).
Гамерычны
прыметнік
Гамерычны смех (рогат) — нястрымны, незвычайнай сілы смех [ад апісання смеху багоў у паэме Гамера «Іліяда»].
Гамзаты
прыметнік | абласное
Гугнявы. || назоўнік: гамзатасць.
Гамзаць
дзеяслоў | абласное | незакончанае трыванне
Гугнявіць.
Гамонка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і гаворка (у 1 знач.); гутарка, размова. Г. вялася шчыра і чулася далека.
Гамузам
прыслоўе | размоўнае
Усё разам; агулам. Прадаць усё г.
Ганак
назоўнік | мужчынскі род
Прыбудова перад уваходам у хату ў выглядзе пляцоўкі з навесам і прыступкамі. || памяншальная форма: ганачак. || прыметнік: ганачны.
Ганак
назоўнік | мужчынскі род
Украінскі. народны танец, а таксама музыка да яго.
2009–2019. Беларусь, Менск.