РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 126
Гадзіцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Адчуваць агіду да каго-, чаго-н.; брьшзіцца. Г. жаб.

2. Рабіцца брудным, забруджвацца.
Гадзіць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Пра жывёл: забруджваць спаражненнямі.

2. Рабіць (звычайна тайна) подласць, непрыемнасці; шкодзіць.

3. Рабіць брудным. Не трэба г. адзенне.

4. безасабовая форма: Ванітаваць. Мяне гадзіць ад усяго гэтага. || незакончанае трыванне: згадзіць. || закончанае трыванне: нагадзіць.
Гадзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. каму (чаму). Старацца задаволіць каго-н., дагаджаць. Госцю гадзі, ды і сябе глядзі (з народнай творчасці).

2. Садзейнічаць, спрыяць каму-, чаму-н. Дажджы гадзілі ярыне. Гадзіць як благой (ліхой) скуле (размоўнае) — вельмі дагаджаць каму-н. || незакончанае трыванне: згадзіць.
Гадзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Наймаць на працу на пэўны час. Г. пастуха.
Гадзюка
назоўнік | жаночы род
1. Ядавітая змяя з плоскай трохвугольнай галавой.

2. пераноснае значэнне: Пра небяспечнага, шкоднага чалавека (размоўнае, лаянкавае). Не жанчына, а г. || прыметнік: гадзючы. Гадзючая скура.
Гадзяня (гадзянё)
назоўнік | ніякі род
1. Дзіцяня гадзюкі.

2. У дачыненні да дзіцяці, маладога чалавека (размоўнае, лаянкавае). Вот жа, г., усюды ўлезе.
Гадкі
прыметнік | размоўнае
Вельмі непрыемны, брыдкі; які выклікае агіду. Г. ўчынак. Гадкае надвор'е. Г. чалавек (подлы, варты пагарды).
Гадлівы
прыметнік
Які не можа пераносіць гадкага; грэблівы. Г. чалавек. Г. жэст (поўны агіды, грэблівасці). || назоўнік: гадлівасць.
Газ
назоўнік | мужчынскі род
1. Рэчыва, малекулы якога не звязаны паміж сабой, і здольнае распаўсюджвацца па ўсёй даступнай яму прасторы, раўнамерна яе запаўняючы. Удушлівы г.

2. Газападобнае паліва, а таксама пра абагравальныя, асвятляльныя прыборы, якія працуюць на такім паліве. Кватэра з газам. Выключыць г. З. множны лік: Газападобныя страўнікавыя выдзяленні. 4. звычайна Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы. Даць газ(у) (размоўнае) — паскорыць рух, павялічыць паступленне гаручага. На поўньм газе — на самай вялікай скорасці. || прыметнік: газавы. Газавая пліта. Газавая атака (з прымяненнем атрутных газаў). Г. рухавік (які рухаецца пры дапамозе газу).
Газ
назоўнік | мужчынскі род
Шаўковая празрыстая тканіна. || прыметнік: газавы. Газовая хустачка.
2009–2019. Беларусь, Менск.