РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162
Дэфіс
назоўнік | мужчынскі род
Кароткая злучальная рыска паміж двума словамі (-), напр. груша-сіраціна, горад-герой, а таксама знак переносу часткі слова з аднаго радка на другі і знак скарачэння, напр. б-ка, т-ва, у выглядзе такой рыскі.
Дэфіцыт
назоўнік | мужчынскі род
1. Перавышэнне расходаў над даходамі. Павелічэнне бюджэтнага дэфіцыту.

2. Недахоп чаго-н., няхватка ў чым-н. Гэтыя товары цяпер у дэфіцыце.

3. Пра што-н. дэфіцытнае (у 2 знач.). Дублёнкі на той час з'яўляліся дэфіцытам.
Дэфіцытны
прыметнік
1. Які прыносіць дэфіцыт (у 1 знач.)., стратны. Дэфіцытнае прадпрыемства.

2. Які не задавальняе попыту, недастатковы ў колькасных адносінах. Дэфіцытныя тавары. || назоўнік: дэфіцытнасць.
Дэхканін
назоўнік | мужчынскі род
У Сярэдняй Азіі і ў некаторых краінах Усходу: селянін. || жаночы род: дэхканка. || прыметнік: дэхканскі.
Дэцы
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. адзінкі, роўнай адной дзесятай долі той адзінкі, што названа ў другой частцы складання, напр. дэцыбел, дэцылітр, дэцыметр.
Дэцыбел
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Адзінка велічыні (узроўню гукавога ціску, узмацнення, аслаблення).
Дэцыметр
назоўнік | мужчынскі род
Адзінка даўжыні, роўная адной дзесятай частцы метра. || прыметнік: дэцыметровы.
Дэцэнтралізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) менш цэнтралізаваным. Д. кіраўніцтва. || назоўнік: дэцэнтралізацыя.
Дэшыфраваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Разабраць (разбіраць) напісанае шыфрам, тайнапісам або на якой-н. невядомай старажытнай мове; расшыфраваць (расшыфроўваць). Д. рукапіс. || назоўнік: дэшыфроўка.
2009–2022. Беларусь, Менск.