РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 162
Дазволіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Даць дазвол, згадзіцца на што-н. Д. ад'езд.

2. Даць магчымасць. Гатунковае насенне дазволіць павысіць ураджай. З. дазволь(це). Ужыв. як форма ветлівага звароту да прысутных. Дазвольце запрасіць вас на выстаўку. || незакончанае трыванне: дазваляць.
Дазіметр
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для вымярэння доз іанізуючых выпрамяненняў. || прыметнік: дазіметравы.
Дазіметрыя
назоўнік | жаночы род
Галіна прыкладной фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя велічыні, што характарызуюць дзеянне іанізуючых выпрамяненняў, а таксама метады і прыборы для вымярэння гэтых велічынь. || прыметнік: дазіметрычны.
Дазіраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) дазіроўку. Д. лякарства. || назоўнік: дазіраванне і дазіроўка.
Дазнанне
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы для ўстанаўлення факта злачынства і павінных у ім асоб.
Дазнацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Выведаць і сабраць звесткі пра каго-, што-н., даведацца пра каго-, што-н. Д. пра злачынцаў. || незакончанае трыванне: дазнавацца;.
Дазор
назоўнік | мужчынскі род
1. Абход для агляду. Крэйсер накіраваўся ў д.

2.Невялікі атрад, які пасылаецца для аховы і разведкі. Д. знаёміўся з мясцовасцю. || прыметнік: дазорны. Дазорнае судна. Змяніць дазорнага (назоўнік).
Дазорац
назоўнік | мужчынскі род
Службовая асоба, якая выконвае абавязкі па нагляду за чым-н., ахове чаго-н. Д. маяка. || прыметнік: дазорчы.
Даіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Даваць малако. Корова яшчэ доіцца.
Даіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выцэджваць малако з вымя. Д. кароў.

2. пераноснае значэнне: Настойліва вымагаць у каго-н. сродкі і інш. (размоўнае). || закончанае трыванне: падаіць. || назоўнік: даенне і дойка. || прыметнік: даільны. Даільная ўстаноўка.
2009–2022. Беларусь, Менск.