РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 162
Дакроіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Закончыць кройку чаго-н. Д. сукенку.

2. Адрэзаць дадаткова (пра хлеб). Д. хлеба. || незакончанае трыванне: дакройваць.
Дакрычацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Моцна завучы каго-н., вымусіць адклікнуцца. Крычаў, крычаў, так і не дакрычаўся вас.

2. да чаго. Крыкам давесці сябе да непажаданых вынікаў. Д. да хрыпаты.
Дактарант
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст пры вышэйшай навучальнай установе або навукова-даследчым інстытуце, які распрацоўвае навуковую праблему і рыхтуецца да абароны доктарскай дысертацыі. || жаночы род: дактарантка. || прыметнік: дактаранцкі.
Дактарантура
назоўнік | жаночы род
Падрыхтоўка, якую праходзяць дактаранты; сістэма такой падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі.
Дактарат
назоўнік | мужчынскі род
Іспыты на ступень доктара ў вышэйшай школе Зах. Еўропы.
Дакторка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Жанчына-ўрач. Прыступіла да працы новая д.
Дактрына
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Вучэнне, навуковая канцэпцыя (звычайна пра філасофскую, палітычную, ідэалагічную тэорыі). Военная д.
Дактрынёр
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Чалавек, які ўпарта трымаецца якой-н. догмы, схаласт. || прыметнік: дактрынёрскі.
Дактрынёрства
назоўнік | ніякі род
Дактрынёрскія адносіны да рэчаіснасці, дагматызм.
Дактылалогія
назоўнік | жаночы род
Своеасаблівая форма мовы глуханямых пры дапамозе пальцаў рук; ручная азбука. || прыметнік: дактылалагічны.
2009–2022. Беларусь, Менск.