РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 162
Далоў
прыслоўе | размоўнае
1. На зямлю, на падлогу. Камень з воза паляцеў д.

2. Прэч, вон. Д. штурмаўшчыну!

3. У знач. загаду, патрабавання зняць, прыбраць што-н. і пад. Шапкі д.!
Далучальны
прыметнік
1. Прызначаны для далучэння. Д. провад.

2. У граматыцы: далучальны сказ — даданы сказ, які ўносіць дадатковае паведамленне.

3. Які служыць для далучэння. Д. злучнік.
Далучыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Павялічыцца на пэўную колькасць. Да групы экскурсантаў далучылася яшчэ 5 чалавек.

2. Згадзіўшыся з кім-, чым-н., прымкнуць, Д. да грамадскаго жыцця краіны. || незакончанае трыванне: далучацца. || назоўнік: далучэнне.
Далучыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прылучыць да чаго-н. Д. карову да статка.

2. Прыбавіць да чаго-н. Д. дакументы да справы.

3. Пазнаёміць з. чым-н. Д. дзяцей да музычнай культуры. || незакончанае трыванне: далучаць. || назоўнік: далучэнне.
Даль
назоўнік | жаночы род
1. Далёкі прастор; прасцяг, шыр. Далі леглі сінім морам.

2. (звычайна з азначэннем). Далёкае месца. Блакітная д. Праклалі шлях у касмічныя далі. Такую даль (ісці, ехаць, цягнуцца) (размоўнае) — так далёка.
Дальбог
выклічнік | устарэлае
Тое, што і далібог.
Дальнабачны
прыметнік
Здольны прадбачыць вынікі чаго-н. Д. чалавек. || назоўнік: дальнабачнасць.
Дальнабойны
прыметнік
Прызначаны для стральбы на далёкую адлегласць. Дальнабойная артылерыя. || назоўнік: дальнабойнасць.
Дальназоркі
прыметнік
1. Які бачыць аддаленыя прадметы лепш, чым блізкія. Акуляры для дальназоркіх (назоўнік).

2. пераноснае значэнне: Тое, што і дальнабачны. Д. палітык. || назоўнік: дальназоркасць.
Дальнамер
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для вызначэння адлегласці. Аптычны д. Акустычны д. || прыметнік: дальнамерны.
2009–2022. Беларусь, Менск.