РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЁГ ЁД ЁК ЁЛ ЁМ ЁН ЁР ЁС ЁЎ
1 2 3
Ёлупень
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і ёлуп.
Ёмістасць
назоўнік | жаночы род
1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго-н.; унутраны аб'ём. Ё. рэзервуара.

2. часцей Умяшчальнасць для вадкіх, сыпучых і газападобных цел. Напоўніць ё. газам. 4. пераноснае значэнне: 3 багатым унутраным зместам. Ё. фразы. Ё. вобразных сродкаў.
Ёмісты
прыметнік
1. Змяшчальны, здольны змясціць у сабе многа чаго-н. Ёмістая пасудзіна.

2. пераноснае значэнне: 3 вялікім і багатым зместам, сэнсам. Ё. характар героя.
Ёмішча
назоўнік | ніякі род
Пасудзіна, рэзервуар для змяшчэння чаго-н. Ё. для вады.
Ёмка
прыслоўе
Зручна, добра. Мне тут ё. Ё. есці, уладкавацца.
Ёмка
назоўнік | жаночы род | абласное
Чапяла. Трэба ёмку адрамантаваць: патэльні не бярэ.
Ёмкі
прыметнік
1. Зручны ў карыстанні (пра рэч). Ё. інструмент.

2. Зграбны, добра складзены (пра чалавека; размоўнае). || назоўнік: ёмкасць.
Ён
займеннік
(ён яго яму яна яе ёй ёю яно яны іх імі ім) 1. Указвае на прадмет гаворкі (выключаючы субяседнікаў).

2. толькі Р. Ужыв. ў знач. прыналежнага займенніка. Яго кніга.

3. У спалучэнні з часціцай «вось» набывае ўказальны характар. Вось яна — родная вёска!
Ёрзаць
дзеяслоў | абласное | незакончанае трыванне
Седзячы, круціцца на месцы. Ё. на крэсле. || назоўнік: ёрзанне.
Ёрш
назоўнік | мужчынскі род
1. Невялікая прэснаводная касцістая рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі.

2. Шчотка для мыцця бутэлек, лямпавага шкла і пад. || прыметнік: яршовы.
2009–2019. Беларусь, Менск.