РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 30
Жаўцінка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Жоўтая плямка, жаўтаватае адценне. Колер белы з жаўцінкай.
Жаўціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер. || закончанае трыванне: выжаўціць.
Жаўцягонны
прыметнік
Які садзейнічае выдзяленню жоўці ў кішэчнік (пра лекавыя сродкі).
Жаўцянка
назоўнік | жаночы род
Жоўтая фарба. Анілінавая ж.
Жах
назоўнік | мужчынскі род
1. Моцны страх да знямення. Многіх ахапіў ж.

2. звычайна чаго. Трагічная з'ява, здарэнне, бязвыхаднасць. Жахі вайны.

3. Нешта вельмі страшнае (размоўнае). Ж. ды і толькі.

4. у знач. прыслоўе: Вельмі, незвычайна. Ж. як далёка.

5. у знач. выказніка: Жахліва, страшна. Проста ж.
Жах
гукапераймальнае
Ужыв. для абазначэння шорхання, удару і пад. На дварэ чулася ж. ды ж.
Жахлівы
прыметнік
1. Які выклікае жах, вельмі страшны. Ж. выгляд. Ж. крык (поўны жаху, роспачы).

2. Вельмі моцны (пра ступень інтэнсіўнасці). Жахлівая эксплуатацыя. || назоўнік: жахлівасць.
Жахнуцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Моцна ўдарыцца аб што-н. цвёрдае. Ж. лбом аб вушак. || незакончанае трыванне: жахацца.
Жахнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прыйсці ў жах, моцна спалохацца. || незакончанае трыванне: жахацца.
Жахнуць
дзеяслоў | размоўнае | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Гучна ўдарыць, бахнуць.

2. З сілай кінуць, паваліць. Ж. аб падлогу.
2009–2019. Беларусь, Менск.