РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 30
Жвірысты
прыметнік
З вялікай колькасцю жвіру. Ж. грунт. || назоўнік жвірыстасць.
Жгут
назоўнік | мужчынскі род
1. Туга скручаны ў выглядзе вяроўкі кусок тканіны, пучок саломы і пад. Саламяны ж.

2. Эластычная гумавая трубка, бінт або іншы прадмет для перавязвання канечнасці, каб спыніць кровацячэнне. Налажыць ж. || памяншальная форма: жгуцік. || прыметнік: жгутавы.
Жгуцік
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. жгут.

2. Орган руху ў прасцейшых арганізмаў, які мае выгляд тонкай ніці.
Жгуцікавыя
прыметнік
Назва класа прасцейшых арганізмаў, якія рухаюцца пры дапамозе жгуцікаў.
Жданкі
назоўнік
Тое, чаго чакаюць, на што спадзяюцца. Ждалі, ждалі дый ж. паелі (прымаўка).
Жлукта
назоўнік | ніякі род
1. Выдзеўбаная з драўлянай калоды пасудзіна для запарвання бялізны.

2. м. і ж., пераноснае значэнне Пра таго, хто многа п'е спіртнога (размоўнае неадабральнае).
Жлукціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Запарваць бялізну ў едкім шчолачным растворы.

2. пераноснае значэнне: Многа і прагна піць (размоўнае). Ж. гарэлку. Ж. ваду.
Жменя
назоўнік | жаночы род
1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н. Зачэрпаць жменяй.

2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку. Ж. мукі.

3.перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н. Ж. свечак. Ж. сена. || памяншальная форма: жменька. Засталася ж. байцоў. Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.
Жмінда
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае | пагардлівае
Вельмі скупы чалавек, скнара.
Жмуры
назоўнік
Гульня, у якой адзін з удзельнікаў з завязанымі вачамі ловіць астатніх. Гуляць у жмуркі (размоўнае неадабральнае) — хітраваць, утойваць што-н. ад каго-н.
2009–2019. Беларусь, Менск.