РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Жывакост
назоўнік | мужчынскі род
Высокая травяністая расліна сямейства бурачнікавых, з вялікім лісцем і жоўгымі або блакітнымі кветкамі, якая расце па сырых канавах, берагах рэк. || прыметнік: жывакоставы.
Жывапіс
назоўнік | мужчынскі род
1. Від выяўленчага мастацтва, звязаны з адлюстраваннем прадметаў і з'яў рэальнага свету пры дапамозе фарбаў. Школа жывапісу.

2. зборны назоўнік: Творы гэтага віду мастацтва. Станковы ж. || прыметнік: жывапісны. Жывапісная майстэрня.
Жывапісец
назоўнік | мужчынскі род
Мастак, які займаецца жывапісам.
Жывапісны
прыметнік
1. гл. жывапіс.

2. Прыгожы, варты быць адлюстраваным у жывапісе. Ж. куток Белай Русі.

3. пераноснае значэнне: Вобразны, яркі, выразны. Жывапіснае апавяданне. || назоўнік: жывапіснасць.
Жывародзячы
прыметнік
Які дае патомства ў выглядзе жывых дзіцянят. Жывародзячая яшчарка.
Жыварыбны
прыметнік
Прызначаны для трымання або перавозкі жывой рыбы. Ж. садок. Жыварыбнае судна.
Жывасілам
прыслоўе
Сілком, гвалтоўна. Забралі ж. і павезлі.
Жыватворны
назоўнік | жаночы род | высокае
Які дае жыццё, ажыўляе, умацоўвае сілы, энергію, дабратворны. Жыватворная сіла вясны. Ж. клімат. || назоўнік: жыватворнасць.
Жывец
назоўнік | мужчынскі род
Маленькая жывая рыбка, якую чапляюць на кручок, каб злавіць буйную рыбу. Лавіць на жыўца. || прыметнік: жыўцовы.
Жывёла
назоўнік | жаночы род
1. Усякая жывая істота, арганізм, якія маюць здольнасць рухацца і адчуваць і харчуюцца, у адрозненне ад раслін, гатовымі арганічнымі злучэннямі. Тыпы і віды жывёл. Беспазваночныя жывёлы.

2. Такая жывая істота ў процівагу чадавеку.Дамашнія жывёлы. Драпежныя жывёлы. З. зборны назоўнік: Свойская сельскагаспадарчая скаціна. Накарміць жывёлу. 4. пераноснае значэнне: Грубы, подлы чалавек (лаянкавае). || прыметнік: жывёльны. Ж. свет. Ж. органам.
2009–2019. Беларусь, Менск.