РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Жывёла
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да жывёлы, напр. жывёлабоец, жывёлабойны, жывёлагадовец, жывёлалячэбніца, жывёланарыхтоўка, жывёлапрамысловец, жывёлапрыёмны.
Жывёлавод
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па жывёлагадоўлі.
Жывёлагадовец
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і жывёлавод.
Жывёлагадоўля
назоўнік | жаночы род
Галіна сельскай гаспадаркі, якая звязана з развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы. || прыметнік: жывёлагадоўчы.
Жывёліна
назоўнік | жаночы род
Тое, што і жывёла (у 1 і 2 знач.), адна асобная жывёла. Пазваночная ж.
Жывёльны
прыметнік
1. гл. жывёла.

2. Такі, як -у жывёл, падсвядомы, чыста фізіялагічны. Ж. страх. Жывёльныя пабуджэнні (таксама пераноснае значэнне: грубыя, нізкія).
Жывільны
прыметнік | размоўнае
Такі, што жывіць, мацуе сілы, сілкуе. Жывільныя рэчывы. || назоўнік: жывільнасць.
Жывінка
назоўнік | жаночы род
Тое, што прыдае каму-, чаму-н. нешта жывое, прывабнае, своеасаблівае. Была ў яго свая адметная ж.
Жывіца
назоўнік | жаночы род
1. Празрыстая смала, якая выступав на ствалах хвойных дрэў у месцах іх пашкоджання.

2. Задзірына на пальцы. || прыметнік: жывічны. Ж. шкіпінар.
Жывіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Харчавацца і здабываць харчаванне. Ластаўкі жывяцца насякомымі. Ж. падзённай работай.

2. Забяспечвацца ўсім неабходным для нармальнага існавання, развіцця, дзейнасці. Тканкі чалавечага арганізма жывяцца кіслародам. Расліны жывяцца сокамі з зямлі.

3. Мець для сябе выгаду, карысць, нажывацца. Ж. з чужога мазаля. || назоўнік: жыўленне.
2009–2019. Беларусь, Менск.