РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 30
Жалезісты
прыметнік
Які ў сваім саставе змяшчае жалеза. Ж. кварцыт.
Жалезны
прыметнік
1. гл. жалеза.

2. Зроблены з жалеза. Жалезныя вароты.

3. Які змяшчае ў сабе многа жалеза. Жалезная руда.

4. пераноснае значэнне: Дужы, моцны. Жалезныя мышцы. Жалезнае здароўе.

5. пераноснае значэнне: Цвёрды, недаступны. Жалезная воля. Жалезная дысцыпліна. Наесціся жалезнага бобу (размоўнае) — набрацца цярпення, праявіць упартасць.
Жалейка
назоўнік | жаночы род
Беларускі і рускі народны інструмент у выглядзе дудкі, звычайна з раструбамі. || прыметнік: жалёйкавы.
Жаліцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. на каго-чаго або са злучнік «што». Выказваць жальбу, нездаволенасць. Ж. на боль у грудзях.

2. Скардзіцца на каго-н., падаваць скаргу. Ж. у мясцовы камітэт. || закончанае трыванне: пажаліцца.
Жалоба
назоўнік | жаночы род
1. Смутак з прычыны чыёй-н. смерці, народнага гора, бедства; выражаецца ў адмене гулянак, забаўных відовішчаў. Краіна ў жалобе.

2. Чорнае адзенне, павязка, вуаль і пад. як сімвал смутку. Насіць жалобу. || прыметнік: жалобны. Ж. мітынг.
Жалобны
прыметнік
1. гл. жалоба.

2. Сумны, тужлівы, маркотны. Ж. марш. Нешта сумнае і жалобное чулася ў курлыканні журавоў. || назоўнік: жалобнасць.
Жалонка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Інструмент, што выкарыстоўваецца пры бурэнні свідравін і для пад'ёму вадкасці, пяску і буравой гразі. || прыметнік: жалоначны.
Жалудачак
назоўнік | мужчынскі род
1. Аддзел сэрца, які сваімі скарачэннямі абумоўлівае рух крыві па крывяноснай сістэме. Правы, левы ж.

2. Поласць у галаўным, а таксама ў спінным мозгу. || прыметнік: жалудачкавы.
Жаль
назоўнік | мужчынскі род
1. Пачуццё спагады, жаласці, выкліканае чыім-н. няшчасцем, пакутай. Не ведаць жалю.

2. Пачуццё горычы, смутку з прычыны страты каго-, чаго-н. Мацярынскі ж.

3. Засмучэнне, шкадаванне. Гаварыць з жалем аб здарэнні. На (вялікі) жаль (у знач. пабочн.) — ужыв., каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго-н.
Жальба
назоўнік | жаночы род
1. Смутак, туга, шкадаванне. Ж. сэрца.

2. Скарга, нараканне. Затоеная ж. падступала да горла.
2009–2019. Беларусь, Менск.