РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 233
Завязка
назоўнік | жаночы род
1. гл. завязаць.

2. Эпізод, з якога пачынаецца развіццё сюжэта ў мастацкім творы. З. драмы.
Завязь
назоўнік | жаночы род
Ніжняя частка песціка ў кветкі, якая пасля апылення ператвараецца ў плод.
Завялікі
прыметнік
Велікаваты, большы, чым патрэбна. З. касцюм.
Завялы
прыметнік
Які завяў, зрабіўся вялым. Завялая трава. З. твар (пераноснае значэнне).
Завярнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Змяніць напрамак свайго руху або становішча свайго цела. Вецер завярнуўся з другога боку. Дарога завярнулася ўлева. Сказаўшы гэтыя словы, ён завярнуўся.

2. Прыбыўшы ў якое-н. месца, хутка пакінуць яго (размоўнае). З. і паехаць назад. || незакончанае трыванне: заварочвацца.
Завярнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго-што і без дапаўнення. Змяніць напрамак, шлях руху, павярнуць. З. назад. З. каня налева. З. кароў ад шкоды. Машына завярнула ў бок лесу. Дарога завярнула да ракі.

2. Паварочваючы, змяніць становішча чаго-н. З. назад рукі каму-н.

3. Зайсці мімаходам (размоўнае). З. да знаёмых.

4. Заваліць, закідаць чым-н. (размоўнае). З. яму зямлёй. Завярнуць аглоблі (размоўнае) — пайсці, паехаць назад, не дасягнуўшы мэты. || незакончанае трыванне: заварочваць.
Завярцецца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць вярцецца.
Завярцець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абгарнуць, абматаць з усіх бакоў. З. пакунак у газету. З. паранены палец. || незакончанае трыванне: заверчваць.
Завярцець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць вярцець, круціць.
Завяршальны
прыметнік
Звязаны з заканчэннем, завяршэннем чаго-н. З. год. З. этап работы.
2009–2019. Беларусь, Менск.