РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ПРЫБІРАЕ НОРКУ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ПРЫБІРАЕ НОРКУ

        
        Летам у кватэры, дзе жыла мышка, адбыўся Вялікі Рамонт. Пік-­Пік ледзь перажыла гэтую страшэнную навалу – цэлы тыдзень у доме пахла фарбамі, тупалі незнаёмыя людзі, мэблю перасоўвалі з месца на месца. Асабліва цяжка было прабірацца на кухню. Але ўрэшце ўсё скончылася, і кватэра зрабілася вельмі прыгожай: падлога блішчыць, столь – бялюсенькая, на сценах – новыя шпалеры.
        Пахадзіла мышка па абноўленых пакоях, пазайздросціла гаспадарам. Вярнулася ў сваю норку і ледзь не заплакала: якое, аказваецца, бруднае і неўладкаванае яе жытло! Усё шэрае, пыльнае, на падлозе тоўсты слой смецця – абгрызкі, шалупінне семачак, цукерачныя абгорткі, шматкі газет. З усяе мэблі толькі ложак – цукерачная каробка.
        Нічога не зробіш, давядзецца прыбіраць!
        Ніколі раней на гэты сумны занятак мышка часу не марнавала. «Здаецца, галоўнае – вымыць падлогу. Але насіць у норку ваду цераз усю кватэру... Калі мышка не ідзе па ваду, вада сама павінна прыйсці да мышкі», – мудра падумала Пік-­Пік.
        Усе ў доме спалі. Мышка збегала на кухню і ў лазенку, адвярнула краны і, паназіраўшы, як вада запаўняе ванну і мыйку, пайшла спаць.
        Прачнулася Пік-­Пік ад холаду. Расплюшчыла вочы і ўбачыла над сабой столь, якая чамусьці хісталася. Цукерачная каробка­ложак пагойдвалася пасярод пакоя на хвалях!
        – Гвалт! – прашаптала мышка, бо голас у яе знік з перапуду.
        На шчасце, прачнуўся Тата і захацеў надзець пантофлі, якія даўно сплылі ў другі кут пакоя. Яго ногі апусціліся ў халодную ваду... Ад Татавага ўскрыку прачнуліся ўсе – і Мама, і Веранічка, і кошка Пепіта. Веранічка засмяялася і пачала бегаць па вадзе і ганяць з кута ў кут пантофлі, як маленькія караблі. Мама пабегла перакрываць краны, а Тата стаяў босымі нагамі ў вадзе і шаптаў:
        – Гэта канец свету! Вялікі патоп!
        Між тым Мама перакрыла краны і сабрала анучай з падлогі ваду. Пантофлі і мышчын ложак перасталі пагойдвацца на хвалях, але кватэра не была больш такой чыстай і прыгожай: з мышчынай норкі вымылася столькі смецця, што яно забрудзіла ўсю кватэру.
        Мама пачала высвятляць, хто адкрыў краны, і мышка схавалася ў норку. Там было мокра, але незвычайна чыста.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.