РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ПІК-ПІК I БРАЦІК
        
ПІК-ПІК I БРАЦІК

        
        Ляжала мышка ў норачцы на канапе і драмала. А скрозь салодкую дрымоту да мышкі даносіліся прыглушаныя галасы Таты і Мамы. Паступова Пік-­Пік пачала прыслухоўвацца да таямнічай размовы. I раптам сонная лянота ўраз адляцела ад мышкі. Што яна пачула! У Веранічкі хутка з’явіцца брацік! Невядома, скуль ён возьмецца, але гэта будзе натуральны хлапец, які паселіцца ў Вераніччыным пакойчыку, побач з шафай, пад якой яе, мышчына, норка! Які жах! Пік-­Пік добра ведала, што такое хлопчыкі – яны нярэдка прыходзілі сюды ў госці разам з татамі і мамамі. Як гаварыла Маміна знаёмая цётка, «усе хлопчыкі створаныя па адным рэцэпце: шмат крыку і тлуму ў абалонцы з гразі». I гэтае пачварнае стварэнне пачне бегаць па кватэры, есці мышчыны цукеркі і ламаць Вераніччыны цацкі. А потым, як усе хлопчыкі, захоча паглядзець, што ў мышкі ў норцы, ды і злавіць яе самую, пасадзіць у клетку... Не, страшна нават і ўявіць!
        Мама і Тата даўно выйшлі з пакоя, а Пік-­Пік усё сядзела і думала. Нарэшце выпаўзла з норкі і пабрыла ў залу, дзе Веранічка глядзела мульцікі.
        – Прывітанне, Пік-­Пік, ты чаго такая засмучоная? – папыталася Веранічка.
        – А ты што, не здагадваешся? У цябе хутка з’явіцца брацік! – трагічна абвясціла мышка.
        – Ну і што? – здзівілася Веранічка. – Гэта ж цікава! Я буду з ім гуляцца.
        – Гуляцца? Ха­ха! – сказала мышка. – Жыцця ты не ведаеш! Прыйдзе хлопчык, паесць цукеркі, паламае твае цацкі і будзе нас з табой з кута ў кут ганяць!
        – Ды не можа быць! – засмуцілася Веранічка. – Мама ж казала, што брацік будзе зусім маленькі...
        Але і ў Веранічкі настрой сапсаваўся. А тут яшчэ Маму забралі ў бальніцу...
        – Ну, Веранічка! Вось у цябе і з’явіўся брацік! – весела абвясціў назаўтра Тата. – Хутка прывязём яго дадому!
        Прыйшла Вераніччына бабуля, і яны разам з Татам пачалі рыхтавацца да прыёму важнага госця: памылі стары Вераніччын ложачак, каляску, накуплялі пялюшак...
        Нарэшце, калі Пік-­Пік і Веранічка падрыхтаваліся да горшага, у кватэру ўвайшла Мама з маленькім белым скрутачкам на руках.
        – А дзе ж брацік? – здзівіліся мышка і Веранічка.
        А маленькі скрутачак раптам сказаў:
        – У-а­уа-уу-у­а­у­а­у!
        – Гэта наш Максім! – растлумачыла Мама і паказала скрутачак Веранічцы.
        Мышка ўскараскалася на Вераніччын плячук і таксама зазірнула ў скрутачак. А адтуль выглядаў маленькі ружовы тварык з кулачок навеліч. Раптам на тварыку расплюшчыліся вочкі і ўтаропіліся невядома куды.
        – Гэта і ёсць хлопчык? – здзівілася мышка. – А чаму ён нічога не гаворыць?
        – Не ўмее, – сказала Мама.
        – А бегаць ён умее?
        – Не, нават хадзіць не ўмее.
        – А што ж ён будзе есці? – дапытвалася мышка.
        – Малачко.
        – Адно малачко? – не паверыла Пік-­Пік. – А цукеркі? А пячэнне?
        Мама засмяялася:
        – Гэта ўсё ён будзе есці толькі на наступны год, калі зубкі вырастуць...
        – Ну, калі так... Калі так, няхай Максім жыве з намі. Не страшна, – супакоілася мышка.
        – А мне дык ён вельмі падабаецца, – сказала Веранічка.
        I Мама панесла хлопчыка ў ложачак, а мышка пабегла на кухню, есці цукерачкі.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.