РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ВЕРАНІЧКА ІДЗЕ НА ВАЙНУ
        
ВЕРАНІЧКА ІДЗЕ НА ВАЙНУ

        
        Аднойчы ў госці да Вераніччынай Мамы прыйшла цётка Надзея са сваім сыночкам Іллюком. Іллюк быў хлапец вельмі сур’ёзны і на два гады старэйшы за Веранічку. Мама з цёткай селі піць каву, а Іллюк з Веранічкай пайшлі ў дзіцячы пакой.
        – Будзеш гуляць у вайнушку? – строга спытаў Іллюк у Веранічкі.
        – А як гэта?
        – Я буду генералам войска марсіян, а ты – войска зямлянаў. Мы захопім вашу планету, і ўсе жыхары Зямлі стануць нашымі рабамі. Зразумела?
        – Ну, добра, – згадзілася Веранічка, і Іллюк пачаў даставаць са сваіх адцягнутых кішэняў маленькія танкі, гарматкі, пластмасавых салдацікаў і падзяляць іх на два войскі.
        Мышка Пік-­Пік, канешне, не магла ўседзець у норцы. Яна вылезла з­пад шафы і звярнулася да «генералаў»:
        – Я таксама хачу гуляць.
        – А ў чыім ты войску будзеш? – запытаўся Іллюк, які ўжо сустракаўся з Пік-­Пік у ранейшыя гасцяванні.
        – Я – з Веранічкай, – адказала мышка.
        – Добра, але тады ў мяне будзе войска ўдвая меншае! Гэта несправядліва, – зазначыў Іллюк. – Мне таксама патрэбен салдат!
        – А ты вазьмі Максімку, – прапанавала Веранічка. – Больш усё роўна ніхто не захоча.
        – Дык Максім жа яшчэ хадзіць не ўмее! – засумняваўся Іллюк.
        – Затое як ён поўзае! – сказала Веранічка.
        І армія марсіян папоўнілася шараговым Максімам.
        – Ён будзе маім разведчыкам! – вызначыў Іллюк.
        Веранічка прызначыла мышцы такую ж ролю.
        Войскі разышліся. Іллюк з Максімкам засталіся ў дзіцячым пакоі, а Веранічка з мышкай пайшлі ў пакой насупраць.
        – Ну што, Пік-­Пік, – сказала Веранічка, – пара табе ісці ў разведку. Паўзі ў той пакой, паглядзі, што робяць Іллюк і Максім, пасля вяртайся і раскажы пра ўбачанае мне. Галоўнае – каб ніхто цябе не заўважыў.
        Пік-­Пік уздыхнула і выпаўзла ў калідорчык, што аддзяляў пакоі. Між тым Іллюк гаварыў шараговаму Максіму, важна размахваючы пластмасавым пісталетам:
        – Мы іх у адзін момант заваюем! Адна атака – і ўсё! Галоўнае, выбраць падыходзячы момант. Таму ідзі, шараговы Максім, у разведку... Дакладней, паўзі...
        Даўшы яшчэ некалькі каштоўных парад, Іллюк перакуліў манеж, у якім сядзеў разведчык, і дапамог яму выбрацца на падлогу. Максім вельмі ўзрадаваўся і папоўз, толькі не ў бок дзвярэй, а да канапы, дзе валяліся яркія цацкі.
        – Стой! Ты куды? – Генералу давялося нямала папрацаваць, каб надаць разведчыку правільны накірунак руху.
        Нарэшце Максім выпаўз за дзверы і тут у калідорчыку сустрэўся з мышкай Пік-­Пік.
        – На разведку паўзеш? – шэптам пацікавілася мышка.
        – Ага! Ага! – радасна адказаў Максім.
        – I я ў разведку... Ды нешта нецікавая гэта гульня.
        – Ага! Ага! – пагадзіўся Максік.
        – А можа, пайшлі да Мамы? Там торцікам пахне!
        – Мам-ма! Ма­ма! – закрычаў Максім і папоўз на Мамін голас.
        Мама ўбачыла сыночка, вельмі здзівілася, што ён выбраўся з манежа, але, упэўніўшыся, што малеча не пабіўся і знаходзіцца ў добрым настроі, узяла яго на рукі і дала смачнае пячэнніца. Пік-­Пік таксама перапаў смачненькі кавалачак, і не адзін. А два генералы сядзелі ў сваіх штаб-кватэрах і чакалі разведчыкаў з данясеннямі. Разведчыкі не вярталіся, вайна не магла пачацца, рабілася сумна...
        – Я так не гуляю! – пакрыўдзіўся Іллюк, выйшаў з пакоя і ўбачыў Максімку на руках у Мамы. – У, дэзерцір! – прабурчэў Іллюк, але высвятляць адносіны не было калі: цётка Надзя ўжо збіралася дадому.
        Хутка яны з Іллюком і пайшлі. Пік-­Пік хуценька пабегла да Веранічкі, якая за гэты час паспела задрамаць:
        – Прачынайся, генерал! Мы перамаглі!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.