РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
НЯЧЫСЦІК, ЯКІ БІЎ АРЭХІ
        
НЯЧЫСЦІК, ЯКІ БІЎ АРЭХІ

        
        Неяк сярод ночы пабегла мышка Пік-­Пік на кухню за ласункамі. У прыгожай плеценцы з лазы ляжалі буйныя апетытныя арэхі.
        – Якія вялікія! – узрадавалася мышка. – Салодкія, мусіць. Але як іх раскусіць – зубы паломіш...
        I Пік-­Пік прыцягнула з калідора маленькі малаток, якім карыстаўся Тата пасля таго, як Пік-­Пік сапсавала вялікі, расклала на падлозе арэхі і – бух! Бух!
        Усе ў хаце папрачыналіся. Тата пакрочыў на кухню і так шумнуў на мышку, што тая схавалася пад халадзільнік. А ў кватэры паверхам ніжэй жылі суседзі – пракурор і пракурорыха. Яны былі вельмі строгія і любілі парадак. Калі сярод ночы іх пабудзіў страшэнны грукат у верхняй кватэры, пракурор і пракурорыха апранулі халаты і пайшлі «разбірацца».
        Тата, Мама, Веранічка і Пепіта толькі паспелі задрамаць, як пачуўся званок у дзверы. Тата на дыбачках пайшоў у калідор і паглядзеў у дзвярное вочка. Убачыўшы суседзяў, здзівіўся, але адчыніў.
        – Што ў вас тут робіцца? – строга запытаўся пракурор. – Што за грукат на вашай кухні?
        Тата разгубіўся, пачаў прасіць прабачэння, суседзі зазірнулі на кухню. А там на падлозе ляжаў непрыбраны малаток і пабітыя арэхі.
        – Вось яно што! – абурыліся суседзі. – Вы сярод ночы арэхі білі! Ды яшчэ проста на падлозе! Вы хуліганы! Вас трэба высяляць адсюль!
        – Ды гэта не мы... – загаварыў Тата і змоўк, бо як давесці, што біла арэхі малатком звычайная мыш, – хто гэтаму паверыць.
        Суседзі пайшлі спаць, і Тата, уздыхаючы, лёг у ложак. А мышка засмуцілася. Няўжо іх выселяць з­за трох арэхаў!
        Трэба выпраўляць становішча. I Пік-­Пік залезла ў вентыляцыйную адтуліну і па вузкай трубе спусцілася ў кватэру суседзяў. На суседскай кухні знайшліся арэшкі, праўда, не такія буйныя. Малаток суседзі таксама трымалі ў калідоры. I хутка пракурора і пракурорыху пабудзіў грукат.
        – Зноў наверсе хуліганяць! – абурыўся пракурор.
        – Ды не, – спалохалася пракурорыха. – Нібыта ў нашай кухні стукаюць...
        Пайшлі суседзі на сваю кухню. Як толькі запалілі там святло, грукат спыніўся. На падлозе ляжаў малаток і пабітыя арэхі, а больш на кухні не было нікога. Пракурор і пракурорыха абшукалі ўсё памяшканне, памацалі, ці добра зачыненыя фортка і акно, і не знайшлі нічога падазронага.
        – Заўтра разбяруся! – сказаў пракурор, схаваў малаток і выключыў святло.
        Калі суседзі пайшлі спаць, Пік-­Пік вылезла з­пад халадзільніка, зноў дастала малаток і пачала біць арэхі. Суседзі прыляцелі на кухню са спадзяваннем злавіць бандыта, і зноў – нікога, а на падлозе – малаток і пабітыя арэхі.
        Так адбылося яшчэ два разы. Нарэшце пракурорыха рашуча сказала:
        – Усё, з мяне хопіць. Я ўпэўнілася, што арэхі б’е нячысцік. Ён жыў у суседзяў, а калі мы на іх насварыліся, перабраўся да нас. Пайшлі да суседзяў, папросім, каб забралі свайго нячысціка назад. Яны да яго, відаць, прывыклі, ведаюць, як з ім абыходзіцца, а я спаць хачу.
        Пракурор з пракурорыхай пайшлі наверх, а мышка Пік-­Пік, вельмі задаволеная, перабралася ў сваю кватэру. А там суседзі прасілі прабачэння ў разгубленага Таты.
        Болей мышка Пік-­Пік арэхаў па начах не біла, тым болей што Тата схаваў малаток так добра, што сам забыўся дзе.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.