РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК I ПАН АБАДРАН
        
МЫШКА ПІК-ПІК I ПАН АБАДРАН

        
        Аднойчы прачнулася мышка Пік-­Пік ад таго, што за сцяной нехта шкробся. Стукнула ў сценку ножкай. А адтуль яшчэ гучней: «Шкроб-шкроб­шкроб!» Раззлавалася мышка, ускочыла і забарабаніла кулачкамі па тым месцы:
        – Ану сціхніце! Дайце паспаць!
        Пасыпалася тынкоўка, і у сцяне ўтварылася дзірка, з якой паказаўся доўгі белы нос з ружовым кончыкам. Нос нервова нюхаў паветра. Мышка спалохалася і адскочыла. З дзіркі вылез белы аблезлы пацук. Ён меў доўгія вусы, маленькія чорныя вочкі і пакусаны хвост. Пацук склаў лапкі на жываце і ласкавым галаском звярнуўся да мышкі:
        – Дзень добры вельмі шаноўнай пані! Няхай пані даруе мне за нечаканы візіт, ды яшчэ без гасцінцаў, але, жорсткім лёсам гнаны, прыйшоў на выратавальны стук. Дазвольце пазнаёміцца: я – пан Абадран.
        Бедная Пік-­Пік аж разгубілася. Ніколі так урачыста з ёю не размаўлялі. «Трэба паказаць сваю выхаванасць», – вырашыла мышка і падсунула госцю корак ад бутэлькі:
        – Сядай ужо, калі прыйшоў...
        Сеў пан Абадран на корак.
        – Павінен заўважыць, дарагая пані, што ў падвале гэтага дома ў мяне вялікія маёнткі і маёмасці ў іх многа. Але сёння крыважэрны дзікі звер Мурзік захапіў мае ўладанні. Скочыў я ў нейкую трубу, ратуючы сваё высакароднае жыццё, і, каб не пастукалі вы літасціва ў сценку, невядома, куды б я трапіў. А так маю гонар размаўляць з самай прыгожай мышкай на свеце.
        Пік-­Пік была, канешне, рада чуць кампліменты, але ёй усё больш не падабаўся доўгі ружовы нос пана Абадрана, які настойліва паварочваўся ў той бок, дзе ляжалі мышчыны прыпасы. Нарэшце пан Абадран не вытрымаў:
        – А можа, пані будзе такая ласкавая, што пачастуе мяне гарбатай?
        Задумалася мышка, аднак узяла маленькі пластмасавы кубачак, што раней належаў Вераніччыным лялькам, адскрэбла туды трохі варэння ад сваёй коўдры і паставіла перад панам Абадранам. А ў таго ад голаду і спакусных пахаў аж вочы загарэліся.
        – Няўжо пані не ахвяруе беднаму выгнанцу кавалачка сала?
        – Не! – цвёрда сказала мышка.
        – Ну хоць скурку ад сала!
        – Не.
        – Ну хоць паню-у­хаць!
        Мышка ўспомніла, што мусіць захоўваць шляхетныя манеры, і пайшла туды, дзе ў яе быў прыхаваны кавалак сала, загорнуты ў газету. Пік-­Пік доўга стаяла над сваім салам, раздумваючы, які кавалачак можна ахвяраваць госцю, каб было гэта не надта многа, і ці не лепей будзе даць госцю панюхаць адну газету. Але тут нахабны госць адпіхнуў гаспадыню і ўчапіўся ў сала.
        – Не дам! – завішчэла мышка і схапіла пана Абадрана за хвост.
        – Пусці, таўстуха, каб ты лопнула, скнарышча! – крычаў пацук, спрабуючы ўцячы праз дзірку ў сцяне.
        – Мяў, Пік-­Пік, што ў цябе за шум? – пачуўся раптам голас коткі Пепіты.
        – Котка! – задрыжэў пан Абадран і выпусціў сала. – Як гэта невысакародна!
        I ўцёк.
        Мышка падабрала сваё сала і адказала Пепіце:
        – Між іншым, да мяне тут паны шляхетныя ходзяць!
        – Ну, ну! – прамовіла Пепіта і пайшла.
        А мышка хутчэй пабегла ў Вераніччын пакой за пластылінам і старанна замазала дзірку, праз якую прыходзіў да яе госць.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.