РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА Ў КОСМАСЕ
        
МЫШКА Ў КОСМАСЕ

        
        Аднойчы мышка Пік-­Пік разам з Веранічкай і Максімкам глядзела па тэлевізары мультфільм пра сабачку Рэкса. Рэкс скраў ракету і паляцеў на ёй у космас, дзе знайшоў планету сабак.
        «Напэўна, недзе ёсць і планета мышак, – задумалася Пік-­Пік. – Цікава, як яны жывуць, што ядуць? Вось бы пакаштаваць...»
        І Пік-­Пік пабегла да Таты пытацца, як пабудаваць ракету. На жаль, Тата не надта пра гэта ведаў, але не мог жа ён у гэтым прызнацца! І вельмі важна патлумачыў мышцы, што ракета робіцца з трох ці чатырох частак. У верхняй сядзіць касманаўт, а ў ніжніх частках – паліва, якое можа выбухнуць. Падпальваюць змесціва ніжняй часткі, гучыць выбух – і ракета ўзлятае. Тады падпальваюць другую частку, зноў выбух – і ракета выходзіць з зямной атмасферы і ляціць ужо ў космасе.
        – Дык гэта ж вельмі проста! – узрадавалася мышка.
        – Ты так лічыш? – збянтэжыўся Тата і зноў схаваўся за газету.
        А мышка пабегла будаваць ракету. Тры пустыя бляшанкі з­пад нейкага белага салодкага парашку, якім кармілі малога Максімку, якраз прыдаліся. Прывалакла мышка гэтыя бляшанкі на балкон і задумалася: дзе ж узяць паліва для выбухаў? Адзінае, што можа загарацца, гэта... запалкі! І мышка прынесла з кухні цэлую каробку запалак і высыпала іх у адну бляшанку. А далей як? Памочнік трэба! І мышка паклікала Веранічку. Веранічка дапамагла саставіць бляшанкі ў «ракету». У верхнюю, пустую, пасадзіла «касманаўта», унізе стаяла бляшанка з «палівам»... Мышка пачала лічыць так, як гэта рабілі ў фільмах. Праўда, з парадкам лічбаў у мышкі быў непарадак.
        – Дзесяць... Восем... Сем... Не, здаецца, дзевяць прапусціла... Восем... Восем ужо было... Шэсць... чатыры... пяць... два... тры... адзін... Запальвай!
        І Веранічка чыркнула запалкай і ўкінула агеньчык у ніжнюю бляшанку. Мышка прылягла на дно сваёй «кабіны» і заплюшчыла вочы. Унізе нешта ціхенька ўзрывалася, шыпела... Шчасце мышчына, што паміж палівам і яе «кабінай» была пустая бляшанка, так што «падлога» толькі трохі нагрэлася.
        Нейкая запалка асабліва моцна зашыпела...
        «Паляцелі...» – задаволена падумала мышка.
        Між тым Веранічка чакала, пакуль «ракета» ўзляціць, як абяцала Пік-­Пік. Але «паліва» дагарала, а бляшанкі заставаліся на месцы. Мышка таксама не адзывалася. Ды яшчэ Мама есці паклікала... Веранічка пабегла і зусім забылася на «касмічны праект». А мышка, прыгрэўшыся, праз дрымоту адзначала: «Так, выйшлі за межы зямной атмасферы... Ляцім у адкрытым космасе... Наступае перыяд бязважкасці...»
        Выспаўшыся, Пік-­Пік расплюшчыла вочы і адразу зразумела, што ракета прызямлілася... На якую ж планету? Пік-­Пік скінула з бляшанкі накрыўку і высунулася вонкі: было цёмна, ззялі зоры і свяціліся вокны суседніх дамоў...
        «Зусім як у нас», – падумала мышка і паспрабавала вылезці.
        Ракета пры гэтым перакулілася, яе часткі са страшэнным грукатам пакаціліся. Дзверы балкона прыадчыніліся, і паказалася сонная пыска коткі Пепіты:
        – Што тут робіцца? Што за грукат?
        – Ай! – закрычала мышка. – У маіх разліках – памылка! Я трапіла не на планету мышак, а на планету котак! Ратуйце!
        І Пік-­Пік адчайна кінулася ў прыадчыненыя дзверы, адпіхнуўшы здзіўленую Пепіту. Ножкі самі па сабе прынеслі Пік-­Пік у Вераніччын пакой, пад шафу, у норку...
        «Вось дзіва! – думала мышка. – І тут ёсць норка, падобная да маёй, і тут, напэўна, жыве нейкая мышка... Пахне смачна, хаця вельмі насмечана... Як можна жыць у такім брудзе? Фу! А, дарэчы, ці ёсць тут прыпасы? Калі б тут жыла я, то схавала б усё вунь у тым куце...»
        Пік-­Пік палезла ў дальні кут норкі і знайшла прыхаваныя іншапланетнай мышкай цукерачкі, арэшкі, кавалачкі печыва... Не сваё – не шкода! Урэшце, гаспадыня гэтай норкі павінна разумець, што для гасцей з іншай планеты нічога не шкада. І Пік-­Пік падчысціла ўсе прыпасы мясцовай мышкі і заснула...
        Пабудзіла мышку Веранічка – хацела даведацца, чым скончыўся касмічны палёт.
        А што адчула Пік-­Пік, калі зразумела, што з’ела ўласныя прыпасы, можна толькі ўявіць...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.