РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ПАРТРЭТ МЫШКІ ПІК-ПІК
        
ПАРТРЭТ МЫШКІ ПІК-ПІК

        
        Мама намалявала Татаў партрэт і павесіла над канапай. Усе гаварылі, што вельмі падобны. Пасля Мама намалявала сябе ў прыгожай казачнай сукенцы. I Веранічку намалявала. I Пепіту. Толькі ў мышкі Пік-­Пік партрэта не было. Не адразу Пік-­Пік над гэтым задумалася – яе больш цікавілі ўежныя рэчы. Але неяк думка з’явілася ў мышчынай галоўцы: «Чаму гэта на сценах маёй кватэры няма майго партрэта?»
        Як вядома, Пік-­Пік высока ацэньвала сваю знешнасць. Чаму ж такую прыгожую істоту не ўвекавечылі? Маму папрасіць намаляваць, ці што? Скажа, што занятая. Тату лепей не прасіць: мышка бачыла, як ён малюе. Да Веранічкі хіба звярнуцца? «А чым я мастачка горшая за Веранічку? – раптам вырашыла мышка. – Сама сябе намалюю!»
        Пік-­Пік дастала аркуш паперы, Вераніччыны фламастэры і пачала маляваць. Малявала доўга і старанна, і калі партрэт быў гатовы, прыляпіла яго пластылінам над канапай, палюбавалася і пайшла ў норку адпачываць.
        Хутка вярнуліся з прагулкі Мама, Тата, Веранічка і Пепіта. Яны адразу заўважылі над канапай новы малюнак.
        – Божа, хто гэта? – сказала Мама.
        – Гэта Баба Юга, – адказала Веранічка. – У яе венік і сіні нос! (За венік Веранічка палічыла мышчын хвосцік.)
        – Не, – запярэчыла Мама. – Гэта кракадзіл у футры. Толькі кракадзіл мае такую вялізную зубастую пашчу! (Справа ў тым, што мышка намалявала сабе шчырую ўсмешку.)
        – Гэта іншапланецянін. Я іх ведаю, – запэўніў Тата. – У іх такія вось лупатыя вочы і чырвоныя вушы.
        – Калі гэта такі... ні на каго не падобны, – прамуркатала Пепіта, – дык гэта Дамавік.
        Дамавіка ніхто ніколі не бачыў, таму ўсе пагадзіліся з Пепітай і разышліся па сваіх справах. I не ведалі, што Дамавік увесь гэты час сядзеў у куце пад тэлевізарам і слухаў размову. І калі пакой апусцеў, Дамавік вылез са сваёй схованкі і скочыў на канапу, паглядзець на свой партрэт. Тое, што ён убачыў, прымусіла яго пачырванець ад абурэння.
        – Гэта я? Ну, толькі даведаюся, хто мяне так намаляваў...
        Тут на канапу ўзлезла мышка Пік-­Пік. Яна прачнулася, успомніла пра свой цудоўны партрэт і пабегла правяраць, ці ж ён на месцы.
        – Слухай, Пік-­Пік, гэта хто намаляваў? – паказаў Дамавік на малюнак.
        – Я, – сціпла адказала мышка. – А што, падабаецца?
        – Падабаецца?!! – захлынуўся ад абурэння Дамавік. – Як ты насмелілася так мяне размаляваць?
        – Цябе? – здзівілася мышка. – Гэта я сябе намалявала. Гэта я.
        – Ты? – Дамавік ажно разрагатаўся. – Няўжо ты такая?
        – Канечне! – пакрыўдзілася мышка.
        – А чаму на малюнку такі вялікі рот?
        – Бо я ўсміхаюся...
        – А чаму вочы – як талеркі? Чаму вушы – як лапухі?
        – Ты проста мастацтва не разумееш! – заявіла Пік-­Пік і надзьмулася. – Я – прасунутая мастачка!
        – Ну, добра, – сказаў Дамавік, – раз ты лічыш, што на гэтым малюнку – ты, я зараз яго ажыўлю. Будзе табе сяброўка!
        Дамавік падзьмуў на малюнак, і папера адразу зрабілася чыстай. А на канапе сядзела такая пачварына, што мышка спалохалася:
        – Ты... хто?
        – Я – гэта ты, – рашучым голасам адказала пачвара. – Я – мышка Пік-­Пік. Цяпер куды ты – туды і я! Есці хачу!
        Мышка Пік-­Пік спалохалася і пабегла ў норку. Але пачвара не адставала. Забегла ў норку разам з Пік-­Пік і адразу кінулася да яе прыпасаў. Мышка ў жаху выбегла з норкі і крыкнула Дамавіку:
        – Вяртай гэтую пачварыну на паперу! Гэта зусім не я! Хутчэй! А то яна ўсе мае прыпасы паесць!
        Дамавік злітаваўся, падзьмуў на пусты ліст, і на ім зноў з’явіўся мышчын малюнак, а з норкі перастала даносіцца гучнае хрумстанне. Пік-­Пік з палёгкай уздыхнула і пабегла падлічваць страты. На жаль, пачвара сапраўды ледзь не ўсё з’ела. Пік-­Пік роспачна піскнула, схапіла чорны фламастэр і намалявала на сваім партрэце краты – атрымалася, што істота сядзіць у клетцы. А ўнізе мастачка падпісала: «Вельмі небяспечная пачвара невядомай пароды».

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.