РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ЛАДЗІЦЬ ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ЛАДЗІЦЬ ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ

        
        Пасля Вераніччынага дня народзінаў мышка Пік-­Пік доўга не магла супакоіцца: чаму гэта ў Веранічкі ёсць такое цудоўнае свята, а ў яе, цудоўнай мышкі, няма?
        – Хачу падарункаў і гасцей! – вырашыла мышка. – Аб’яўляю сённяшні дзень сваім днём народзінаў!
        Праблему склікання гасцей мышка вырашыла вельмі проста: узяла з Мамінага пісьмовага стала аркуш паперы, з Вераніччынага – каляровыя алоўкі і напісала вялікімі крывымі літарамі аб’яву:
        «Увага!
        Сёння ў мышкі Пік-­Пік дзень народзінаў! Прымаю падарункі ля ўвахода ў норку. Апоўначы.
        Пік-­Пік».
        Прычапіла абвестку пластылінам на шафу і пайшла, задаволеная, драмаць у норку. Вядома – днём трэба спаць, а ноччу – баляваць. Але сон не ішоў, пачала мышка трывожыцца: а ці прынясуць ёй тое, што ёй хочацца? Ці здагадаюцца, якіх падарункаў чакае бедная мышка?
        І Пік-­Пік напісала яшчэ адну абвестку: «Спіс падарункаў», дзе пералічыла, хто і што ёй павінен прынесці. Самая вялікая адказнасць ускладалася на Маму: мышка заказала ёй торцік, пасля перадумала і ля слова «торцік» напісала лічбу 2. І гэтага падалося малавата... Пік-­Пік пераправіла лічбу на 3. Трох торцікаў так­сяк мусіла хапіць.
        Далей у спісе значыўся Тата. Ён павінен быў прынесці кошык мандарынаў. Ад Пепіты чакаліся дзве бутэлькі кока-колы. Нарэшце, ад Веранічкі (што з яе ўзяць, малой?) – шакаладка і мяшок цукерак.
        Мышка перачытала свае сціплыя запыты і пачапіла спіс падарункаў каля першай абвесткі.
        Тата, Мама і Веранічка заўважылі паперкі на шафе адразу, як вярнуліся са шпацыру. Мама прачытала напісанае Пік-­Пік услых і засмяялася:
        – Можна падумаць, што ў нас пад шафай жыве не адна мышка, а цэлы мышыны горад.
        – Вось выдумка! – абурылася Пепіта. – Буду я ёй, шкодніцы, кока-колу насіць.
        – І я ёй цукерак не дам! – сказала Веранічка. – Яна іх і так кожную ноч з вазачкі цягае.
        – Але ж у яе дзень народзінаў! – запярэчыла Мама.
        – Вы як сабе хочаце, – загаварыў Тата, – а я апоўначы буду спаць. І вам раю.
        І ён лёг на канапу і пачаў чытаць газеты.
        – Я прыдумала! – ускрыкнула Веранічка. – Мы дамо Пік-­Пік тое, што яна просіць!
        І Веранічка пайшла ў свой пакой, узяла паперу і алоўкі. На адным аркушыку яна намалявала тры прыгожыя тарты. На другім аркушы з’явіўся кошык з мандарынамі, на трэцім – дзве бутэлькі кока-колы, на чацвёртым – мех, на якім быў надпіс: «Цукеркі».
        Усе ўхвалілі Вераніччыну прыдумку. Толькі Мама, пасмяяўшыся, паківала галавой і пайшла на кухню.
        Мышка не магла дачакацца поўначы. Як толькі сцямнела за вокнамі, яна ўжо стаяла перад сваёй норкай і прытупвала ножкай. І вось нарэшце паказаліся госці. Вераніка і Пепіта, хітра ўсміхаючыся, працягнулі мышцы малюнкі. Мышка ўзяла. Разгледзела...
        – Гэта што?!
        – Тое, што ты прасіла!
        Мышка не на жарт раззлавалася і пакрыўдзілася. Але тут падышла Мама і паставіла перад мышкай талерку з невялікім, але вельмі прыгожым торцікам. І тады ўсе, і мышка, і Пепіта, і Веранічка, заскакалі ад радасці. Мама прынесла кожнаму кубачак, талерку і лыжку. Падзяліла торцік, разліла малінавы кампот... Усе, нават мышка, наеліся, а потым заспявалі. Ды так гучна, што пабудзілі Тату. Ён узяў сваю пантофлю, шпурнуў яе праз расчыненыя дзверы ў бок спеваў і зноў заснуў. Пантофля ўпала якраз перад мышкай.
        – О, вось і Татаў падарунак! – узрадавалася мышка. – Будзе мне канапа!
        І Пік-­Пік пацягнула Татаву пантофлю ў норку. А Вераніччыны малюнкі развесіла над сваёй новай канапай. Атрымалася вельмі прыгожа.
        І дарэмна Тата назаўтра шукаў сваю пантофлю. Падарункі ж назад не вяртаюць, праўда?

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.