РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ГУЛЯЕ Ў БАЛЬНІЦУ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ГУЛЯЕ Ў БАЛЬНІЦУ

        
        Аднойчы Пік-­Пік прапанавала Веранічцы:
        – Давай пагуляем у бальніцу!
        – А як? – запыталася Веранічка.
        – Вельмі проста, – пачала тлумачыць мышка. – Я буду хворая, а ты будзеш мая Мама, якая прыносіць мне перадачы.
        – Якія перадачы?
        – Ну як «якія»? – аж зазлавала мышка, што Веранічка такая някемлівая. – Цукерачкі, шакаладкі, бананы... Вунь суседчына дачка – у бальніцы, дык суседка кожны дзень носіць ёй перадачы.
        – Добра, – згадзілася Веранічка. – Пагуляем. А хто будзе доктарам?
        – Навошта доктар? – занепакоілася мышка.
        – Без доктара не бывае бальніцы, – растлумачыла Веранічка. – Доктар будзе цябе лячыць. Давай зробім доктарам Максіма.
        Мышка разгублена паглядзела на Максімку. Той сядзеў у ложку, усміхаўся бяззубым ротам, пускаў сліну і малаціў бразготкай па драўляных парэнчах.
        – Максік, хочаш быць доктарам? – ласкава запыталася Веранічка, і Максім радасна адказаў:
        – Гу­гу!
        – Ну вось, ён згадзіўся! – пераклала Веранічка.
        Але Пік-­Пік занепакоілася яшчэ больш:
        – А як ён будзе мяне лячыць?
        – Уколы рабіць, таблеткі даваць, тэмпературу мераць, аперацыю табе ўчыніць...
        – Што за «аперацыю»?!
        – Ну, выража што­небудзь... Такое... Лішняе...
        – Гу­гу! – радасна пацвердзіў Максімка.
        Мышка паглядзела, як ён лупіць бразготкай па ложку, і засумавала.
        – А хіба без гэтага нельга?
        – Не­е! – запэўніла Веранічка. – Хворых трэба лячыць, а то яны памерці могуць!
        – Ты ведаеш... Можа, мы ў што іншае пагуляемся? – няўпэўнена загаварыла Пік-­Пік. – Можа, у дом... Ці ў цырульню...
        – Гу­гу! – падскокваў у ложку «доктар».
        – А можа, я крыху пасплю... – мармытнула мышка і схавалася ў норку, думаючы: «Бач, якія хітрыя! Нічога лішняга ў мяне няма!»

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.