РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ВАЙНА З ЛЯЛЬКАМІ
        
ВАЙНА З ЛЯЛЬКАМІ

        
        Сумна было мышцы. Веранічка малюе, гуляць з ёй не хоча. Максімка спіць. Ну што будзеш рабіць з малечай! Тата за газету схаваўся – не дагукаешся. Мама есці гатуе, верш піша і адначасна посуд мые. Якія ўжо тут гульні...
        Ніхто не хоча бавіцца з беднай мышкай... Хацела тая ўжо схавацца ў норку. А па падлозе ў дзіцячым пакоі Вераніччыны лялькі параскідваны.
        «Дык я магу з лялькамі пагуляць! – узрадавалася мышка. – Вунь як Веранічка з імі добра час праводзіць – і размаўляе, і вучыць, і лечыць, часам на часткі разбірае... А яны ўсё церпяць. Самая добрая сябрына!» І давай мышка цягаць гэтых цярплівых сябровак да сябе ў норку. Зацягнула, якіх змагла, рассадзіла – ледзь павярнуцца ў норцы.
        – Ну, госці дарагія, – кажа Пік-­Пік, – у што пагуляем? У дом? У школу? У цырульню?
        А лялькі маўчаць, толькі глядзяць на мышку круглымі немігучымі вачыма.
        – Можа, вы есці хочаце? – запыталася мышка.
        Хаця адказу зноў не было, Пік-­Пік прыцягнула з дальняга кута сваёй норкі лепшых цукерак. Але лялькі ўпарта не елі.
        – Ды што ж гэта такое! – абурылася мышка. – Ні слова ад вас удзячнасці! Ні «дзякуй», ні «добры дзень»! Ідзіце адсюль, калі не жадаеце гуляць!
        І Пік-­Пік пацягнула самую вялікую ляльку да выхаду з норкі. Але лялька зачапілася ў праходзе. Як мышка ні напіналася, не змагла скрануць яе з месца.
        – Ах так! – абурылася мышка. – Ты яшчэ і выходзіць не хочаш! Ну, вось я табе... – і ўкусіла ляльку за пластмасавую нагу.
        Але гэта не дапамагло. Толькі зуб мышчын у назе той зашчаміўся – ледзь дастала. Мышка азірнулася. З усіх бакоў на яе глядзелі пустыя бліскучыя вочы, нягнуткія рукі цягнуліся наперад, нафарбаваныя вусны ўсміхаліся... Пік-­Пік стала страшна. Яна прапішчэла як мага больш грозна:
        – Прэч адсюль! А то ўсіх пазагрызаю, вочы падастаю і валасы павыдзіраю!
        Але лялькі, відаць, зразумелі, што баяцца ім няма чаго. І нават не скрануліся з месца.
        І тут пачуўся голас Веранічкі:
        – Дзе мае лялькі? Хто іх узяў?
        Пік-­Пік разгубілася: пазваць на дапамогу Веранічку – будзе лаяцца, што мышка пабрала без дазволу яе цацкі. Прамаўчаць – невядома, чым гэтая прыгода скончыцца.
        Між тым Веранічка зазірнула пад шафу і пабачыла... ляльчыну нагу, якая высоўвалася з норкі. Веранічка пацягнула ляльку да сябе... І лялька вылецела з­пад шафы. А за ёй пачалі ўжо самі вылятаць іншыя.
        Вызваліўшы норку, Пік-­Пік крыкнула Веранічцы:
        – Замкні свае лялькі ў шафу!
        – Чаму? – здзівілася Веранічка.
        – Таму што яны зноў маю норку захопяць, – адказала Пік-­Пік і загарадзіла ўваход у сваё жытло кніжкай у цвёрдай вокладцы.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.