РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
КОНКУРС ПРЫГАЖОСЦІ
        
КОНКУРС ПРЫГАЖОСЦІ

        
        Аднойчы мышка Пік-­Пік прачнулася днём. «Відаць, ноччу недаела», – занепакоілася Пік-­Пік, і каб супакоіцца, вырашыла пачытаць газету.
        Кожны дзень Вераніччын Тата крычаў: «Дзе мая газета? Знайдзіце маю газету!» I ўсе шукалі – і не знаходзілі. А гэта мышка Пік-­Пік зацягвала Татавы газеты да сябе ў норку і рабіла з іх талеркі аднаразовага карыстання.
        А ў часы бяссоння можна было гэтыя талеркі пачытаць.
        I вось мышка ўбачыла на сваёй талерцы прыгожую аб’яву: «Сёння ў горадзе вялікая выстава кошак! Пераможца атрымае медаль і каўбасу!»
        Але на слове «кошак» была пляма ад чарнічнага варэння, і бачнымі засталіся толькі тры апошнія літары «шак».
        I мышка Пік-­Пік прачытала ў аб’яве так: «Вялікая выстава мышак!» А калі пайшла гаворка пра каўбасу, яна вельмі ўзрадавалася. «Трэба схадзіць за гэтай каўбасой. Я, несумненна, самая тоўстая і прыгожая мышка ў горадзе!»
        I мышка Пік-­Пік выбегла з норкі з газетай пад пашкай. А каля ўвахода ўжо тры гадзіны сядзела котка Пепіта і чакала Пік-­Пік, каб злавіць яе.
        А тут мышка выбегла так шпарка, што Пепіта ледзь паспела яе заўважыць. «Куды гэта пабегла Пік-­Пік з няўежнай газетай?» – здзівілася котка і пабегла за мышкай.
        Прабегла Пепіта ля дзяўчынкі Веранічкі. «Куды гэта так хутка пабегла Пепіта?» – здзівілася Веранічка і пабегла за коткай Пепітай.
        Прабегла дзяўчынка Вераніка ля сваёй Мамы.
        «Куды гэта бяжыць так хутка мая дачушка?» – здзівілася Мама і таксама пабегла за Веранікай.
        А за Мамай пабег Тата. Ён не паспеў нават здзівіцца, як ужо бег за Мамай, за Веранічкай, за коткай Пепітай і за мышкай Пік-­Пік, і таму здзівіўся на бягу.
        А мышка Пік-­Пік уляцела ў вялікую залу выставы і... аслупянела. Па ўсёй зале стаялі прыгожыя столікі, на якіх сядзелі прыгожыя каты. Катоў было многа­многа, і ўсе яны трымаліся вельмі важна, а між столікаў хадзіла Камісія з каўбасой пад пахай.
        «Ой­ёй­ёй! – падумала Пік-­Пік. – Відаць, гэтыя каты з’елі ўсіх мышак і падманулі Камісію, самі прыкінуліся мышамі, каб з’есці і каўбасу!»
        Але тут на выставу прыбеглі котка Пепіта, дзяўчынка Веранічка, Тата і Мама. Камісія ўбачыла котку Пепіту і закрычала: «Гэтая котка самая лепшая!»
        I котку Пепіту пасадзілі на самы прыгожы столік і далі вялікі медаль і вялікую каўбасу. Дзядзькі-фатографы бегалі вакол Пепіты з фотаапаратамі і фатаграфавалі яе, каб заўтра ва ўсіх газетах быў фотаздымак самай прыгожай коткі.
        I Тата, і Мама, і Веранічка былі вельмі задаволеныя, што ў іх жыве самая прыгожая котка. Усе дзядзі і цёці падыходзілі да іх і пыталіся, як завуць іх котку, колькі ёй гадоў і што яна есць на сняданак.
        Адна мышка Пік-­Пік была незадаволеная, але не разгубілася, падпаўзла да Пепіты і скочыла на яе каўбасу. А калі каўбаса скончылася, мышка Пік-­Пік сунула Пепіце пад паху сваю газетную талерку і ўцякла. А котка Пепіта не магла нават паварухнуцца, бо яна пазіравала фатографам.
        Дадому ўсе вярнуліся задаволеныя.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.