РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ПЛЫВЕ ЗА БАНАНАМІ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ПЛЫВЕ ЗА БАНАНАМІ

        
        Аднойчы Тата прынёс Веранічцы нябачаную раней мышкай садавіну – нешта жоўтае, доўгае, духмяна-салодкае, і сказаў, што гэта – банан і яго прыслала малпа з далёкага вострава. Банан вырас на высокай пальме, яго грэла яркае сонейка, таму смак ён мае незвычайна салодкі. Мышка Пік-­Пік з’ела кавалачак, якім яе пачаставалі, і з тых часоў усё марыла трапіць туды, дзе расце такое смакаццё.
        На вуліцы была вясна. Снег раставаў, ператвараўся ў вясёлыя ручаіны. Веранічка вельмі любіла пускаць па веснавой вадзе свае цацачныя караблікі і бегчы за імі ўслед. І вось калі Тата зрабіў ёй новы караблік з бляшанай скрыначкі з­пад алоўкаў, з яркім ветразем з сурвэткі з выявай сланечніку, Веранічка пабегла на вуліцу. Котка Пепіта таксама вырашыла пагрэцца на сонейку. І мышка Пік-­Пік наважылася прагуляцца, каб пасля добра паесці.
        Любімая Вераніччына ручаінка сцякала з горкі праз увесь двор. Дзяўчынка асцярожна паклала караблік на хуткі струмень. І тут мышка ўспомніла пра бананы на далёкім востраве. «Гэта шанец, – падумала мышка і скокнула ў скрыначку­карабель. – Паплыву за бананамі!»
        Караблік імкліва паплыў наперад, Пік-­Пік адчула, што падае, і ад страху заплюшчыла вочы: гэта ручай сцякаў са стромага адхону. Пасля карабель, перагружаны тоўстай мышкай, паплыў павольна і нарэшце спыніўся: у канцы двара ручай ствараў вялізную лужыну, пасярод якой расла бяроза. Мышка расплюшчыла вочы: вакол была вада, наверсе шамацела галлё – караблік спыніўся ля самага дрэва.
        – Прыплыла! – узрадавалася мышка. – Вось мора, вось пальма, а дзе ж бананы?
        Прыгледзелася мышка і заўважыла на тонкіх галінках бярозы зялёныя прыгожыя завушнічкі.
        – Бананы! Яшчэ не саспелі. Ну, усё роўна трэба пакаштаваць.
        І мышка паспрабавала ўскараскацца на бярозу. Справа нялёгкая і нязвыклая, але мышка, натхнёная ўспамінамі пра смак банана, узлезла да ніжняй галінкі і хутчэй сарвала і сунула ў рот зялёную завушнічку. Яна аказалася такая горкая, што Пік-­Пік западозрыла, што гэта зусім не банан. Каштаваць далей расхацелася, а захацелася дадому. А як? Агледзелася мышка: унізе – вада, родны дом – далёка... А зараз малпы набягуць...
        Звесіла мышка хвосцік і расплакалася.
        І тут прыбеглі да лужыны Веранічка і Пепіта. Яны сачылі за караблікам, але не маглі за ім угнацца. Веранічка была ў гумовых боціках, таму смела перайшла лужыну, падняла свой карабель і зняла з галінкі мокрую мышку.
        Усю дарогу дадому Пік-­Пік сядзела ў кішэні Веранічкі надзьмутая і злосная. І ў норцы сваёй яшчэ доўга адплёўвала горкі недаспелы «банан». А пасля супакоілася: усё-ткі прыемна, што ты – першая мышка, якая самастойна пераплыла мора і ела бананы, седзячы на пальме!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.