РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ТАНЧЫЦЬ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ТАНЧЫЦЬ

        
        Мышка Пік-­Пік аніяк не магла забыць абразлівыя словы пана Абадрана, які назваў яе таўстухай. Няўжо пра яе, самую прыгожую мышку ў свеце, можна так гаварыць?! Мышка ляжала ў сваёй норцы, меланхалічна грызла сухары і ўздыхала. Нарэшце гэты занятак мышцы надакучыў. Яна выпаўзла з норкі, пакруцілася перад люстэркам, пагладзіла свой кругленькі жывоцік і вырашыла:
        – Такая разумная мышка заўсёды зможа пахудзець... без асаблівых цяжкасцей!
        Параілася Пік-­Пік з Веранічкай. Тая сказала:
        – Людзі, якія хочуць пахудзець, меней ядуць, пазбягаюць усяго салодкага...
        – Не! Нізавошта! – жахнулася мышка. – Няўжо няма больш людскага сродку?!
        – Ёсць, – падумала і адказала Веранічка. – Можна яшчэ займацца гімнастыкай. Мая Мама займалася, таму я ведаю, як гэта робіцца. Трэба рана ўставаць і выконваць практыкаванні. Падскокваць, згінацца, прысядаць...
        – Ой, не, – махнула хвосцікам Пік-­Пік. – Гэта зусім не весела і вельмі цяжка... Пэўна, я так і не выпраўлю сваю фігуру...
        – Успомніла! – узрадавалася Веранічка. – Можна пахудзець яшчэ ад танцаў! Табе трэба больш танчыць!
        – Гэта мне падыходзіць! – таксама ўзрадавалася мышка і пайшла... спаць.
        А ноччу, пасля добрай перакускі, Пік-­Пік залезла на Татаў стол і ўключыла прыёмнік. Пры першых гуках вясёлай музыкі мышка пачала скакаць, а Тата прачнуўся. Ён адразу выключыў прыёмнік і паставіў яго высока на шафу, а мышку прагнаў і прыгразіў, што калі яна яшчэ раз уключыць ноччу музыку, дык будзе надалей жыць у клетцы. Пік-­Пік спалохалася і схавалася. Давялося прачынацца днём.
        Веранічка ўключыла тэлевізар, там ігралі вясёлую песеньку, і мышка заскакала на месцы. Скакала, скакала, замарылася.
        – Не, гэта нецікава – адной танчыць... Трэба, каб хто патанчыў са мной.
        Веранічка згадзілася і заскакала побач з мышкай, але атрымалася яшчэ горай, бо Веранічка была нашмат большай за Пік-­Пік, і мышка баялася, што Веранічка на яе наступіць.
        – Ты мне не падыходзіш! – сказала нарэшце мышка. – Мне трэба каго меншага!
        Згадзілася дапамагчы Пепіта. Але, трохі патанчыўшы з мышкай, адмовілася:
        – Не магу я танцаваць з тым, хто зусім не ўмее гэтага рабіць! Ты, Пік-­Пік, падскокваеш на месцы, вось і ўвесь твой танец. Мне з табой сумна. Бывай.
        I Пепіта пайшла па сваіх справах.
        Засумавала мышка. I тут Веранічка прынесла са свайго пакойчыка маленькага заваднога сабачку, завяла яго – і сабачка пачаў круціцца і матляць хвосцікам. Пік-­Пік узрадавалася і заскакала вакол сабачкі. З тых часоў яны часта танчылі разам. Пік-­Пік нават навучылася сама заводзіць свайго сябра. Наколькі палепшала мышчына фігура – невядома, але сама Пік-­Пік была ўпэўнена, што іншай такой мышкі і ў сусвеце няма.
        Што ж, пэўна, так.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.