РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК І СПРОБА ГВАЛТУ
        
МЫШКА ПІК-ПІК І СПРОБА ГВАЛТУ

        
        Аднойчы Веранічка прыбірала свае лялькі. Колькі стужак самых розных колераў, з блішчынкамі і без, колькі фартушкоў з фальбонамі і вышыўкай, колькі капялюшыкаў з кветкамі і стракатых спаднічак з карункамі мелі тыя лялькі! Мышка Пік-­Пік доўга назірала з­пад шафы за Вераніччынай гульнёй, пасля не вытрымала і сама падышла да мадысткі.
        – Я таксама хачу прыгожа апрануцца! – заявіла мышка.
        – Але ж мае лялькі збіраюцца на баль, – сказала Веранічка, якой зусім не хацелася аддаваць мышцы чысценькія і далікатныя апранахі.
        – І я пайду на баль, – упарцілася мышка. – Што ты над гэтымі кавалкамі гумы завіхаешся – яны ж нават «дзякуй» не скажуць. Мяне апрані!
        Давялося Веранічцы сапраўды прыбраць шэрую нахабніцу. Пік-­Пік атрымала капялюш з шырокімі палямі, ружовую сукенку з мноствам ніжніх спаднічак і ад таго вельмі пышную і карункавую накідку, абшытую белай істужкай. Пік-­Пік была цалкам задаволеная. Выгляд шыкоўны!
        – Я цяпер не проста мышка, – зрабіла выснову Пік-­Пік, – а пані мышка. Трэба пра гэта зараз жа ўсім паведаміць!
        Пабегла Пік-­Пік да Пепіты.Тая ляжала на канапе і драмала.
        – Паглядзі, Пепіта, якая я важная стала! – адразу пачала хваліцца мышка.
        Пепіта зірнула на яе і прамармытала:
        – Ну і што?
        – Як гэта што?! Я цяпер не проста мышка, я пані Пік-­Пік! І каб іначай мяне не называла!
        Але Пепіта толькі пазяхнула і адвярнулася да сценкі.
        Пабегла мышка на кухню да Мамы. Але і тая ніяк не адрэагавала на з’яўленне ў кватэры новай «пані». Пакрыўджаная, Пік-­Пік пабегла да Максіма. Максік ляжаў у ложачку і задумліва грыз гумавага баранчыка.
        – Паглядзі, Максік, хто да цябе прыйшоў! – аб’явіла мышка.
        Максім вельмі ўзрадаваўся, кінуў баранчыка і пачаў падскокваць седзячы.
        – Уга! Уга!
        – Я цяпер – пані Пік-­Пік! – горда растлумачыла мышка.
        – Ага! Ага! – згадзіўся Максім, цягнучы да мышкі ручкі.
        – Што, хочаш бліжэй на мяне паглядзець? – здагадалася пані, і Максік пацвердзіў:
         – Ага! Ага!
        Задаволеная створаным уражаннем, Пік-­Пік ускараскалася на крэсла, адтуль – на ложак:
        – Ну, вось, глядзі... Магу яшчэ бліжэй па... Ой!
        Радасны Максімка схапіў новую цацку і пачаў яе даследаваць. Бедная пані толькі верашчала. А бессаромны гвалтаўнік ужо садраў з яе карункавую накідку, скінуў капялюшык і тузаў ва ўсе бакі пышныя фальбоны сукенкі. Тут яго ўвагу прыцягнуў ружовы мышчын хвосцік. Максік схапіў яго і пацягнуў у рот. Пік-­Пік з усяе моцы вырывалася, так што малы разбойнік ніяк не мог дацягнуць цікавую вяровачку да слінявага рота. Нарэшце на верашчанне мышкі прыбегла Мама.
        – Максім! Што за гадасць ты ў рот цягнеш? Кінь зараз жа!
        Мама расціснула Максімкаў кулачок, і мышка вызвалілася. Абражаная, распранутая, кінулася небарака бегчы ў сваю норку. Ля шафы па-ранейшаму сядзела Веранічка і самааддана гулялася з лялькамі. Пік-­Пік паскардзілася ёй на абуральныя паводзіны брата.
        – Ён жа проста маленькі! – супакоіла яе Веранічка. – Ты яму вельмі спадабалася, а ён думае, што ўсё прыгожае можна пакаштаваць. Вось таму і схапіў цябе. На такіх малечаў крыўдаваць нельга! Сама вінаватая, што да яго палезла.
        Мышка надзьмулася, але ўсё-ткі супакоілася. Прычынай жа ўсяго была яе, мышчына, выключная прыгажосць!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.