РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ЕСЦЬ АРЭШКІ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ЕСЦЬ АРЭШКІ

        
        Паехалі Мама, Тата і Веранічка з Максімам у вёску. Пепіта засталася пільнаваць хату, а мышка Пік-­Пік заставацца не захацела. Яна ж была ў вёсцы, ведала, колькі там усяго смачнага! Давялося браць ласуху з сабою. З умовай – каб ціха сядзела ў Вераніччыным чырвоным заплечніку і не паказвалася на вочы бабе з дзедам, якія ў вёсцы жывуць і мышэй не любяць.
        У вёсцы Пік-­Пік хутка асвойталася. У заплечніку асабліва не сядзела. Хаця прыехалі ўсяго на адзін дзень, мышка аблазіла ўсё, што магла, пакаштавала ўсё, што ўнюхала. А перад тым як вяртацца, Тата прапанаваў схадзіць у лес. Мышка трохі баялася ваўкоў, але ў лесе аказалася таксама вельмі цікава: ягады, грыбочкі, кветачкі – і ўсё бясплатна! А тут яшчэ Тата заўважыў:
        – Глядзіце, арэшнік! На гэтым кусце павінны расці арэхі!
        Мышка Пік-­Пік вельмі ўзрадавалася, бо арэшкі любіла не менш за цукеркі. Яна адразу пачала скакаць вакол куста і шукаць арэхаў. Але ніводнага не пабачыла.
        – Шкада, але арэхаў яшчэ няма, – патлумачыў Тата. – Не шукай дарэмна. Пазней з’явяцца.
        Але Пік-­Пік не здавалася і ўрэшце ў траве пад кустом патрапіла на арэшак – цёмна­брунатны, кругленькі. А каля яго – яшчэ некалькі. Пік-­Пік хуценька, каб ніхто не заўважыў, падабрала арэшкі і запхнула за шчокі. Не, яна не скнара, але... Арэшкаў жа так мала...
        Усе пашыбавалі дадому, узялі сумкі, у якія баба з дзедам паспелі пакласці шмат чаго смачненькага, і рушылі на аўтобус. Мышка шпарка бегла наперадзе, адчуваючы, як арэшкі напінаюць шчокі.
        – Ну як, Пік-­Пік, спадабалася табе ў лесе? – пыталася Веранічка.
        – М-м­м, – адказвала мышка, думаючы: «Абы не здагадаліся, што я такія прысмакі нясу...»
        – Можа, морквачкі даць? – пыталася Мама. – Для зубак карысна.
        – М-м­м...– аднеквалася мышка, шкадуючы ў думках, што адмовілася ад морквачкі...
        Веранічка нарэшце занепакоілася:
        – Што з табою, Пік-­Пік? Нешта ты маўклівая зрабілася! І апетыт страціла! Вой, а шчочка як у цябе раздзьмулася! Зубкі баляць?
        – М-м­м...– мыкала мышка, спрабуючы схаваць арэшкі то за адной шчакой, то за другой.
        – Ну, так. Напэўна, зубкі баляць! – зазначыла Мама. – Нічога, дадому прыедзем, разбярэмся.
        У аўтобусе мышка хавалася на самым дне Мамінай сумкі між Максімкавымі паўзунамі і Вераніччынымі лялькамі.
        «З’есці б гэтыя клятыя арэхі, – думала мышка, – каб не чапляўся больш ніхто...»
        Але арэшкі чамусьці аказаліся такімі цвёрдымі, што не паддаваліся мышчыным зубкам.
        «Каб сапраўды не забалелі, – спалохалася мышка і запхнула арэхі зноў за шчокі. – Дома малатком разаб’ю!»
        Дома Тата, як толькі ўгледзеў мышку з распухлымі шчокамі, якая вылазіла з сумкі, зазначыў:
        – Гэта натуральны флюс! Неадкладна трэба вырываць хворы зуб, а то здохне жывёліна... Пайду абцугі вазьму.
        І Тата пайшоў корпацца ў скрыні з інструментамі, думаючы: «Жывёліна хоць шкодная, але свойская. Па нашых часах і тое набытак. Палякую».
        Пік-­Пік, перапалоханая, шуснула ў норку, дастала з­за шчокаў арэшкі і запішчэла:
        – Усё, мае зубкі болей не баляць!
        Тата агледзеў мышку з апалымі шчокамі, здзівіўся і схаваў абцугі. А мышка кінулася за малатком.
        – Хутчэй бы тыя арэхі з’есці... А то столькі перажыванняў з­за іх...
        Але арэхі аказаліся як адзін пустыя.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.